wd wp Пошук:

Мікалай Іванавіч Лебедзеў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лебедзеў. Мікалай Іванавіч Ле́бедзеў[2] (руск.: Николай Иванович Лебедев; 6 студзеня 1919 — 9 лістапада 1985) — вучоны ў галіне эпідэміялогіі, доктар медыцынскіх навук (1973), прафесар (1974).

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Гнілаўка Асташкаўскага павета Цвярская губерня РСФСР. Скончыў няпоўную сярэднюю школу і ў 1939 годзе фельчарска-акушэрскую школу ў Вышнім Валачку. Загадваў фельчарскім пунктам ў вёсцы Вязавая Асташкаўскага раёна Калінінскай вобласці. У 1939 годзе быў прызваны ў Чырвоную Армію. У час Савецка-фінляндскай вайны 1939—1940 гг. — фельчар стралковага палка. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны: фельчар палкавога медыцынскага пункта 273-га стралковага палка, старшы фельчар 276-га асобнага (сапёрнага) батальёна[3]. У 1945—1947 гг. — старшы фельчар аўтарамонтнага батальёна[4]. Удзельнік баявых дзеянняў на Карэльскім, 2-м Украінскім і 3-м Украінскім франтах, вызвалення Аўстрыі, Венгрыі, Румыніі, Югаславіі[3]. Быў паранены і кантужаны.

Пасля дэмабілізацыі ў 1947 годзе М. І. Лебедзеў загадваў санітарна-эпідэміялагічнай станцыяй у Балагоеўскім раёне Калінінскай вобласці[4]. Паступіў на лячэбны факультэт Мінскага медыцынскага інстытута, які скончыў у 1953 годзе і быў накіраваны загадчыкам раённым аддзелам аховы здароўя і адначасова ўрачом-інфекцыяністам раённай бальніцы ў гарадскі пасёлак Рудзенск (Рудзенскі раён Мінскай вобласці)[4]. З 1954 года М. І. Лебедзеў у Мінскім медыцынскім інстытуце. У 1957 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Клинико-эпидемиологическая характеристика скарлатины в г. Минске за последние годы», у 1973 годзе — доктарскую на тэму «Эпидемиология и нозогеография сальмонеллезов в БССР»[3].

Памёр М. І. Лебедзеў 9 лістапада 1985 г. Пахаваны на Усходніх могілках у Мінску[3].

Навуковая і грамадская дзейнасць

М. І. Лебедзеву належаць навуковыя працы па праблемах сальманелёзу, пытаннях эпідэміялогіі. Аўтар больш за 80 навуковых прац[4]. Кіраўнік падрыхтоўкі 3-х кандыдацкіх дысертацый. Член Рэспубліканскага навуковага таварыства мікрабіёлагаў, эпідэміёлагаў і паразітолагаў. Быў членам Рэспубліканскай праблемнай камісіі «Эпідэміялогія паразіталогія і інфекцыйныя хваробы», рэдакцыйнай калегіі выдання «Журнал микробиологии, эпидемиологии и иммунобиологии»[4].

Сярод апублікаванага:

Узнагароды

Узнагароджаны трыма баявымі ордэнамі, медалямі, у тым ліку баявымі[4]. Сярод іх: Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені (1944), ордэн Чырвонай Зоркі (1945)[3].

Зноскі

  1. https://www.bsmu.by/page/55/3150/
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9.
  3. 1 2 3 4 5 Юбилей профессора Лебедева Николая Ивановича (руск.)  // Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт
  4. 1 2 3 4 5 6 Лебедев Николай Иванович (06.01.1919—09.11.1985) (руск.)  // УА «Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт»

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Асташкаўскім павеце
Катэгорыя·Памерлі 9 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Эпідэміёлагі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Медыкі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Эпідэміёлагі СССР
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1919 годзе
Катэгорыя·Удзельнікі савецка-фінскай вайны
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 студзеня
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Памерлі ў 1985 годзе
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Выкладчыкі БДМУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі лячэбнага факультэта БДМУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Пахаваныя на Паўночных могілках
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў