wd wp Пошук:

Сальманелёз

Сальманелёз — заражэнне страўнікава-кішачнага тракту энтэрабактэрыямі(бел.) бел. роду сальманела(англ.) бел.. Назву атрымала ад прозвішча адкрывальніка бактэрыі Дэніела Сальмона(англ.) бел.. Найчасцей распаўсюджваецца ў высокаразвітых гарадах з адзіным парадкам харчовага забеспячэння. Крыніцай ёсць свойскія жывёлы. Найбольш небяспечным бактэрыяносьбітам для немаўлят з’яўляюцца дарослыя людзі праз брудныя рукі і прадметы догляду.

Папярэджанне

Найбольш дзейснымі спосабамі прадухілення заражэння ёсць мыццё рук перад ежай, захоўванне мяса і птушкі на асобнай паліцы халадзільніка ва ўпакаваным выглядзе, мыццё яек з мылам перад прыгатаваннем, дастатковая тэрмічная апрацоўка мяса, выкарыстанне асобных дошкі і нажа для апрацоўкі сырога мяса.

Прычыны

Заражэнню спрыяюць прыём, прыгатаванне і падаванне ежы бруднымі рукамі, ужыванне недастаткова праваранага мяса, таксама недавараных і недасмажаных яек.

Праявы

Праходзіць з павышэннем тэмпературы, млоснасцю, ванітамі і шматразовым паносам[3].

Зноскі

  1. Disease Ontology — 2016. Праверана 28 жніўня 2019.
  2. Monarch Disease Ontology release 2018-06-29sonu — 2018-06-29 — 2018. Праверана 4 жніўня 2018.
  3. Барыс Пракопчык. Хвароба, спароджаная цывілізацыяй // Краіна здароўя. — 23 ліпеня 2008. — № 36 (92). — С. 7.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Сальманелёзы
Катэгорыя·Захворванні паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Страўнікава-кішачныя інфекцыі