wd wp Пошук:

Карэльскі фронт

Мемарыяльны комплекс «Воінам, партызанам і падпольшчыкам Карэльскага фронту» ў Петразаводску

Карэ́льскі фронт — аператыўнае аб’яднанне Чырвонай арміі Узброеных Сіл СССР у гады Вялікай Айчыннай вайны. Праіснавала са жніўня 1941 года па лістапад 1944 года.

Фарміраванне і склад

Утвораны дырэктывай Стаўкі ВГК 23 жніўня 1941 года з часткі войскаў Паўночнага фронту, а менавіта 14-й і 7-й армій, якія абараняліся на момант стварэння фронту на лініі ад Баранцава мора да Ладажскага возера. У падпарадкаванні фронту знаходзіўся Паўночны флот. Фронт ствараўся з мэтай забяспечыць паўночны стратэгічны фланг абароны на Поўначы краіны. Да верасня 1942 года ў складзе фронту былі сфарміраваны 19-я, 26-я і 32-я арміі, а да канца года і 7-я паветраная армія. У лютым 1944 года ў склад фронту была вернута 7-я армія, выведзеная з яго складу ў верасні 1941 года.

Задачы

У жніўні — верасні 1941 года войскі фронту спынілі ворага, які прадпрымаў спробы завалодання Запаляр’ем, і вымусілі яго перайсці да абароны. З верасня 1941 года па чэрвень 1944 года войскі фронту трымалі абарону па лініі: рака Заходняя Ліца (60 кіламетраў ад Мурманска), Ухта, Павянец, Анежскае возера, рака Свір. Перыядычна праводзіліся прыватныя аперацыі (Мядзвежагорская наступальная аперацыя). Падрабязней гл. Абарона Запаляр’я.

У другой палове 1944 года войскі фронту пры падтрымцы Ладажскай і Анежскай ваенных флатылій правялі Свірска-Петразаводскую аперацыю, а пры падтрымцы Паўночнага флоту — Петсама-Кіркенескую аперацыю.

15 лістапада 1944 года, пасля выхаду Фінляндыі з Другой сусветнай вайны, фронт быў расфарміраваны. Аснова камандуючага складу ў красавіку 1945 года была перапраўлена на Далёкі Усход, дзе на яе базе было праведзена фарміраванне 1-га Далёкаўсходняга фронту (першапачаткова Палявое ўпраўленне Прыморскай групы войскаў).

Камандуючыя войскамі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Узброеныя сілы СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Савецкія франты ў гады Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Гісторыя Карэліі