Цвярская губерня (руск.: Тверская губерния) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў 1796—1917 у складзе Расійскай імперыі, у 1917—1929 — у складзе РСФСР у 1922—1929 — у складзе СССР. Была размешчана ў цэнтральнай Расіі, межавала з Маскоўскай і Смаленскай губернямі — на поўдні, Наўгародскай і Валагодскай губернямі — на поўначы, Пскоўскай губерняй — на захадзе і Яраслаўскай — на ўсходзе.
Плошча 56 837 вёрст² (64 686 км²).
Цвярская губерня была ўтворана ў 1796 годзе на месцы Цвярскога намесніцтва, заснаванага 25 лістапада 1775 года.
Цэнтрам губерні быў горад Цвер.
У момант ўтварэння Цвярская губерня ўключала 9 паветаў: Бежацкі, Вышневалоцкі, Зубцоўскі, Кашынскі, Наваторжскі, Асташкаўскі, Ржэўскі, Старыцкі, Цвярскі. У 1803 годзе былі адноўлены скасаваныя пры ўтварэнні губерні паветы: Весьягонскі, Калязінскі і Карчаўскі.
З 1803 да 1918 года ў склад губерні ўваходзілі 12 паветаў:
№ | Павет | Павятовы горад | Плошча, вёрст² |
Насельніцтва[4] (1897), чал. |
---|---|---|---|---|
1 | Бежацкі | Бежацк (9 450 чал.) | 7 371,5 | 247 952 |
2 | Весьягонскі | Весьягонск (3 457 чал.) | 6 171,1 | 155 431 |
3 | Вышневалоцкі | Вышні Валачок (16 612 чал.) | 8 149,4 | 179 141 |
4 | Зубцоўскі | Зубцоў (2 992 чал.) | 2 610,2 | 103 109 |
5 | Калязінскі | Калязін (5 496 чал.) | 2 703,7 | 111 807 |
6 | Кашынскі | Кашын (7 544 чал.) | 2 622,5 | 119 510 |
7 | Карчаўскі | Карчава (2 384 чал.) | 3 810,9 | 119 009 |
8 | Наваторжскі | Таржок (12 698 чал.) | 4 602,4 | 146 178 |
9 | Асташкаўскі | Асташкаў (10 445 чал.) | 7 623,6 | 130 161 |
10 | Ржэўскі | Ржэў (21 265 чал.) | 3 713,9 | 143 789 |
11 | Старыцкі | Старыца (6 368 чал.) | 3 963,1 | 146 143 |
12 | Цвярскі | Цвер (53 544 чал.) | 3 494,7 | 166 905 |
28 снежня 1918 года ўтвораны Кімрскі павет, 10 студзеня 1919 года — Краснахолмскі павет. 20 мая 1922 года скасаваны Зубцоўскі, Калязінскі і Карчаўскі паветы, а Весьягонскі і Краснахолмскі перададзены ў Рыбінскую губерню (вернутыя ў 1923). У 1924 годзе скасаваны Краснахолмскі і Старыцкі паветы, а ў 1927 — Кашынскі.
Пастановай Прэзідыума УЦВК «Аб утварэнні на тэрыторыі РСФСР адміністрацыйна-тэрытарыяльных аб’яднанняў краявога і абласнога значэння» ад 14 студзеня 1929 года з 1 кастрычніка 1929 года Цвярская губерня была скасавана і ўтворана Заходняя вобласць з цэнтрам у горадзе Смаленску, у складзе, у якасці асноўнага масіва, ніжэйзгаданых адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак: Смаленскай, Бранскай і Калужскай губерняў, Ржэўскага павета, паўднёвай часткі Асташкаўскага павета і валасцей Тысяцкай і Боркаўскай, Наваторжскага павета Цвярской губерні. Астатняя тэрыторыя губерні ўвайшла ў Цэнтральна-прамысловую вобласць[5][6].
Нацыянальны склад у 1897 годзе[7]:
Павет | рускія | карэлы |
---|---|---|
Губерня ў цэлым | 92,8 % | 6,7 % |
Бежацкі | 80,8 % | 19,0 % |
Весьягонскі | 83,7 % | 16,2 % |
Вышневалоцкі | 83,4 % | 15,5 % |
Зубцоўскі | 98,7 % | 1,2 % |
Калязінскі | 99,9 % | … |
Кашынскі | 99,9 % | … |
Карчаўскі | 99,8 % | … |
Наваторжскі | 89,1 % | 10,6 % |
Асташкаўскі | 98,8 % | … |
Ржэўскі | 99,3 % | … |
Старыцкі | 99,8 % | … |
Цвярскі | 97,9 % | … |
Вараб’ёвы, Жолабавы, Завалішыны, Зыкавы, Ігнацьевы, Ізвекавы, Ізедзінавы, Казарынавы, Казіны, Каліцееўскія, Калоўскія, Карабчэўскія, Каравулавы, Карда-Сысоевы, Карпоўскія, Каракіны, Кафтыравы, Кетрыц, Кіслоўскія, Клакачовы, Косцеравы, Свярчковы, Травіны.
Імя | Тытул, чын, званне | Час замяшчэння пасады |
---|---|---|
Сіверс Якаў Яфімавіч | граф, генерал-паручнік | |
Брус Якаў Аляксандравіч | граф, генерал-паручнік | |
Архараў Мікалай Пятровіч | генерал-паручнік |
Імя | Тытул, чын, званне | Час замяшчэння пасады |
---|---|---|
Крачэтнікаў Міхаіл Мікітавіч | генерал-маёр | |
Туталмін Цімафей Іванавіч | генерал-паручнік | |
Лапухін Пётр Васільевіч | ||
Восіпаў Рыгор Міхайлавіч | генерал-маёр | |
Палікарпаў Аляксандр Васільевіч | генерал-маёр |
Імя | Тытул, чын, званне | Час замяшчэння пасады |
---|---|---|
Тэйльс Ігнацій Антонавіч | сапраўдны стацкі саветнік | |
Мертэнс Васіль Фёдаравіч | сапраўдны стацкі саветнік | |
Ухтомскі Іван Міхайлавіч | князь, сапраўдны стацкі саветнік | |
Ушакоў Аляксандр Андрэевіч | сапраўдны стацкі саветнік | |
Калагрываў Лука Сямёнавіч | стацкі саветнік | |
Озераў Пётр Іванавіч | сапраўдны камергер | |
Усевалажскі Мікалай Сяргеевіч | сапраўдны стацкі саветнік | |
Барысаў Васіль Андрыянавіч | стацкі саветнік | |
Абрэскаў Дзмітрый Міхайлавіч | стацкі саветнік | |
Горн Пётр Рыгоравіч | сапраўдны стацкі саветнік | |
Апраксін Пётр Іванавіч | граф, сапраўдны стацкі саветнік | |
Цюфяеў Кірыл Якаўлевіч | сапраўдны стацкі саветнік | |
Талстой Аляксандр Пятровіч | граф, сапраўдны стацкі саветнік | |
Балгаўскі Якаў Дзмітрыевіч | сапраўдны стацкі саветнік | |
Бакунін Аляксандр Паўлавіч | стацкі саветнік (тайны саветнік) | |
Бараноў Павел Трафімавіч | граф, Світа Яго Вялікасці, генерал-маёр, в. а. (зацверджаны 13.09.1858) | |
Баграціён Пётр Раманавіч | князь, Світа Яго Вялікасці, генерал-маёр (генерал-лейтэнант) | |
Сомаў Афанасій Мікалаевіч | у званні камергера, сапраўдны стацкі саветнік (тайны саветнік) | |
Ахлёстышаў Павел Дзмітрыевіч | у званні камергера, сапраўдны стацкі саветнік | |
Галіцын Мікалай Дзмітрыевіч | князь, тайны саветнік | |
Шырынскі-Шыхматаў Аляксей Аляксандравіч | князь, сапраўдны стацкі саветнік (гофмайстэр) | |
Урусаў Сяргей Дзмітрыевіч | князь, сапраўдны стацкі саветнік | |
Сляпцоў Павел Аляксандравіч | сапраўдны стацкі саветнік | |
Бюнтынг Мікалай Георгіевіч | сапраўдны стацкі саветнік |
Плошча | Насельніцтва | |
---|---|---|
Цвярская губерня, 1913 | 65,1 тыс.км² | 2351,1 тыс.чал.[8] |
Цвярская вобласць, 2010 | 84,2 тыс.км² | 1353,5 тыс.чал.[9] |