wd wp Пошук:

Ордэн Белай зоркі

Для тэрміна «Ордэн Зоркі» гл. таксама іншыя значэнні.

Ордэн Белай зоркі (эст.: Valgetähe teenetemärk) — дзяржаўная ўзнагарода Эстонскай Рэспублікі.

Ордэн быў заснаваны ў 1936 годзе ў памяць пра вызваленчую барацьбу народа Эстоніі.

Ордэнам Белай зоркі ўзнагароджваюцца грамадзяне Эстоніі за заслугі ў дзяржаўнай службе або мясцовым самакіраванні, а таксама замежнікі за заслугі перад Эстонскай дзяржавай.

Ордэн Белай зоркі мае пяць асноўных ступеняў (класаў) ад першай да пятай, а таксама асобую ступень — «ланцуг ордэна» і адну ступень медалю ордэна.

Апісанне

Ступені ордэна Белай зоркі

Першая, другая і трэцяя ступені (класа) ордэны маюць розны дызайн стужкі для мужчын і жанчын (жаночая больш тонкая). Чацвёртая і пятая ступені маюць адзіны дызайн для мужчын і жанчын. Першая і другая ступені маюць як зорку ордэна, так і знак (аналагічна для ланцуга ордэна, на які мацуецца знак ордэна, маецца і асобная зорка). Ступені з трэцяй па пятую маюць толькі зорку.

Знакі ордэна Белай зоркі ўсіх ступеняў маюць аднолькавы выгляд, але розныя памеры.

Каляровы тон чырвонай муаравай стужкі ордэна Белай зоркі, па міжнароднай сістэме колераў PANTONE, вызначаны, як 206МС.[1]

Элементы мастацкага афармлення знака ордэна і зоркі

Знакі ордэна

Ордэн Белай зоркі з ланцугом 1-я ступень ордэна 1-я ступень ордэна (для жанчын)
2-я ступень ордэна 2-я ступень ордэна (для жанчын) 3-я ступень ордэна
3-я ступень ордэна (для жанчын) 4-я ступень ордэна 5-я ступень ордэна
Медаль ордэна Медаль ордэна, адваротны бок

Гл. таксама

Заўвагі

  1. Order of the White Star

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Ордэны Эстоніі
Катэгорыя·Узнагароды паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных