wd wp Пошук:

Оскар Лутс

Оскара Лутс (эст.: Oskar Luts; 7 студзеня 1887, , с. Каарэперэ, Йыгевамаа, Эстонія — 23 сакавіка 1953, Тарту, Эстонія) — эстонскі пісьменнік і драматург. Народны пісьменнік Эстоніі (1945).

Біяграфія

Оскар Лутс паходзіў з сям’і сярэдняга класа, цэнтральная Эстонія, у той час Лівоніі (Расійская імперыя). Вучыўся ў сельскай школе Янкула ў 1894 годзе. У 1899—1902 гг. вучыўся ў Тартускім рэальным вучылішчы. У 1903 годзе Лутс пачаў працаваць вучнем аптэкара ў Тарту і Нарве. Пасля праходжання іспыту, паступіў на працу ў Таліне (1903). Падчас яго ваеннай службы ў Санкт-Пецярбургу (1909—1911) працаваў таксама ў аптэцы.

Працягнуў гэтую працу ў Тарту, калі вучыўся ў 19111912 гадах вучобы ў Юр’еўскім універсітэце. Працаваў ваенным фармацэўтам у Віцебску.

Оскар Лутс быў першым эстонскім пісьменнікам, які атрымаў званне народны пісьменнік Эстонскай ССР (1945).

Оскара Лутс пахаваны на могілках Ропка-Там.

Некаторыя вуліцы і ўстановы Эстоніі названы ў гонар Оскара Лутса.

Творчасць

Друкаваўся з 1907 года. У сацыяльна-псіхалагічных п’есах «Качан капусты», «Паўнверэ», «Камерсанты» (усе 1913) намаляваў каларытныя народныя характары. Рэалістычна-гумарыстычныя замалёўкі правінцыяльнага жыцця школьнікаў у трылогіі «Вясна» (ч. 1—2, 19121913), «Лета» (ч. 1—2, 19181919), «Вяселле Таотса» (1921), карціны жыцця гарадскіх ускраін у трагікамічна-гратэскавых аповесцях «Жыццё Андраса» (1923), «Будныя дні» (1924), «На задворках» (1933). Творы адметныя займальнасцю, дынамічнасцю сюжэта, псіхалагізмам, выразнасцю вобразаў. Аўтар успамінаў (т. 1—13, 19301941); «Старыя сцежкі» (1930), «Зімовыя дарогі», «Праз вецер і ваду» (абедзве 1931) і інш., фельетонаў.

Пераклады

На беларускую мову асобныя творы Лутса пераклаў А. Кудравец.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Oskar Luts // Eesti biograafiline andmebaas ISIK Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Лутс Оскар // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  4. Лутс Оскар // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Народныя пісьменнікі Эстонскай ССР
Катэгорыя·Памерлі ў Тарту
Катэгорыя·Пісьменнікі Эстоніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Памерлі ў 1953 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Выпускнікі Тартускага ўніверсітэта
Катэгорыя·Пахаваныя ў Эстоніі
Катэгорыя·Эстонскамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1887 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Йыгевамаа
Катэгорыя·Памерлі 23 сакавіка
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Драматургі Эстоніі