wd wp Пошук:

Эстонскі драматычны тэатр

Эстонскі драматычны тэатр (эст.: Eesti Draamateater) — тэатр драмы ў сталіцы Эстоніі, Таліне, які вядзе сваю гісторыю з 1920 года. Ранейшая назва — Эстонскі дзяржаўны акадэмічны тэатр драмы імя В. Кінгісепа.

Гісторыя

Заснаваны ў 1920 годзе, ініцыятары стварэння — акцёры тэатра «Ванемуйнэ». Спачатку гэта была драматычная студыя, акцёры якой арандавалі памяшканне ў будынку, які належаў Нямецкаму тэатральнаму таварыству. У 1939 годзе Драмстудыі удаўся выкупіць будынак. У 1949 годзе Эстонскі Драматычны тэатр аб’яднаўся з драматычнай трупай тэатра «Эстонія».

На працягу сваёй гісторыі тэатр працаваў пад рознымі назвамі: з 1920 года па 1937 год — Драмстудыя, з 1937 года — Эстонскі драматычны тэатр, з 1949 года — Талінскі драматычны тэатр, з 1952 года насіў імя Віктара Кінгісепа, а ў 19571989 гадах — Эстонскі дзяржаўны акадэмічны тэатр драмы імя В. Кінгісепа.

Гісторыя Эстонскага драматычнага тэатра непарыўна звязана з імем пастаноўшчыка Вальдэмара Панса, які атрымаў сусветную вядомасць. Пастаўленыя ім п’есы фарміравалі вобраз тэатра ў 1960-х і 1970-х гадах.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Тэатры, заснаваныя ў 1920 годзе
Катэгорыя·Тэатры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·1920 год у Таліне
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BD%D1%8F%D1%81%D0%BB%D1%83%D1%88%D0%BD%D0%B0 %D1%9E%D0%B6%D1%8B%D1%82%D1%8B%D0%BC%D1%96 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Тэатры Таліна