wd wp Пошук:

Кароль Артур

Кароль Артур — легендарны правіцель брытаў, які паспяхова ўзначальваў абарону супраць саксаў у пачатку 6 ст. Папулярнасць легендам аб Артуры надала «Гісторыя каралёў Брытаніі» Гальфрыда Монмуцкага, напісаная ў 12 ст. Пачынаючы з гэтага часу кароль Артур трывала ўвайшоў у агульны еўрапейскі легендарыум.

Гістарычны грунт легендаў застаецца прадметам спрэчак. Некаторыя навукоўцы лічыць, што брыцкі правадыр з такім іменем сапраўды існаваў. Але нават ў гэтым разе паведаміць пра яго амаль няма чаго.

Гісторыя караля Артура

Перадгісторыя

Паводле міфаў, падзеі адбываюцца ў V—VI стст. У Брытанскай гісторыі гэты перыяд вядомы як «цёмныя часы», аб якіх не захавалася амаль ніякіх звестак.

У пачатку V ст. Брытанія набывае незалежнасць ад Рымскай Імперыі. Праз нейкі час уладу падманам захоплівае феадал Вортыгерн. Плямёны піктаў робяць набегі на Брытанію. Каб абараніць брытаў, Вортыгерн запрашае саксаў. Хутка ў Брытанію прыбываюць кароль саксаў Хорс і яго сын Хенгіст разам са сваімі дружынамі. Але сітуацыя выходзіць з-пад кантролю: варвары саксы самі пачынаюць спустошваць Брытанію.

Вортыгерн змагаецца з імі і будуе сабе замак. Але гэты замак заўсёды развальваецца, і ніхто не ведае, чаму. Тады Вортыгерн даведваецца, што жыве ў Брытаніі юнак Мэрлін, які можа адкрыць сапраўдную прычыну. Мэрліна знаходзяць і прыводзяць да Вортыгерна. Юнак, як высвятляецца, быў зачаты ад дэмана, які наведваў яго маці, а потым пакінуў з цяжарам у лоне. Мэрлін расказвае, што пад замкам жывуць два драконы, якія змагаюцца, і таму будынак разбураецца Архівавана 12 красавіка 2017..

Вортыгерн робіць Мэрліна сваім прыдворным прадказальнікам. Але хутка узурпатар Вортыгерн быў разбіты прынцам Утэрам Пендрагонам, законным пераемнікам брытанскай кароны. Мэрлін дапамагае новаму каралю Брытаніі, у прыватнасці злучыцца на адну ноч з каханай Ігернай, жонкай герцага Гарлуа. Ад гэтай незаконнай сувязі і нараджаецца кароль Артур.

Жыццё караля Артура

Маладога спадчынніка кароны гадуе Мэрлін. Калі кароль Утэр Пендрагон памірае, феадалы спрачаюцца за трон. Згодна ў умоваю, новым манархам зробіцца той, хто выцягне з валуна меч Эскалібур. Нечакана для ўсіх з гэтым спраўляецца малады Артур.

Смерць караля Артура, карціна Джона Гарыка, 1862

Зрабіўшыся каралём, Артур атрымлівае 12 легендарных перамог, у тым ліку над саксамі. Захоплівае Ірландыю і Ісландыю, засноўвае знакаміты Круглы Стол, за якім, як роўныя, збіраюцца ўсе славутыя рыцары. Будуе горад Камелот, наведвае Анон (незямны свет у кельцкай міфалогіі), дзе здабывае чароўны кацёл. Пазней народная і квазігістарычная традыцыя Брытаніі аднесла да эпохі Артура жыццё і подзвігі большасці славутых міфічных рыцараў — Івэйна, Кліжэса, Персеваля і іншых.

Бярэ ў жонкі Гін’еўру, даму ў багатага рымскага роду. Пад канец свайго кіравання Артур вырашае пакончыць з уладаннем рымлян у Галіі (сучасная Францыя). Але падчас яго адсутнасці пляменнік караля, Мордрэд, паквапіўся на Гін’еўру, жонку манарха, і нават спрабаваў захапіць трон. Артур вяртаецца ў Брытанію, адбываецца страшная бітва пры Камлане, дзе гіне ўвесь цвет брытанскага рыцарства. Сам Мордрэд быў забіты, а Артур — смяротна паранены. Такім яго дастаўляюць у Авалон — востраў вечнага жыцця і шчасця. Славуты меч Эскалібур быў вернуты азёрнай дзеве Німуэ, ад якой ён першапачаткова трапіў да Мэрліна.

Больш позняя легендарная традыцыя перадавала надзею-прароцтва на вяртанне караля Артура ў далёкім будучыні і аб залатым веку, які наступіць пасля гэтага ў Брытаніі.

Спасылкі

  1. https://www.imdb.com/title/tt1972591/fullcredits Праверана 3 верасня 2018.
  2. https://www.encyclopedia.com/literature-and-arts/literature-english/.../guinevere Праверана 3 верасня 2018.
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Персанажы Артурыяны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Легендарныя асобы
Катэгорыя·Асобы