wd wp Пошук:

Юрый Мікалаевіч Каралевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Каралевіч (значэнні). Ю́ры Мікала́евіч Карале́віч (нар. 26 красавіка 1955, Мінск) — беларускі мастак і выкладчык.

Біяграфія

Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча ў 1975 годзе. У 1981 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (цяпер Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў) па спецыяльнасці «Манументальна-дэкаратыўнае мастацтва». Ад 1983 да 1999 працаваў на Мінскім мастацка-вытворчым камбінаце.

З 1999 года да 2001 года дэкан мастацкага факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, потым дацэнт кафедры манументальна-дэкаратыўнага мастацтва[2].

У 1993 годзе стаў сябрам Беларускага саюза мастакоў.

Творчасць

Працуе ў манументальна-дэкаратыўным мастацтве і станковым жывапісе. Творы вызначаюцца геаметрызаванасцю кампазіцый, строгай лінеарнасцю формаў, яркай дэкаратыўнай колеравай гамай[3].

Сярод манументальных работ: вітражы для Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый (Гомельская вобласць, 1982—1983 год), вітражы ў Навукова-даследчым інстытуце меліярацыі і воднай гаспадаркі (Мінск, 1984); будынку Глыбоцкага райвыканкама Віцебскай вобласці (вітражы, 1985). У 1990 годзе выканаў сграфіта для аблвыканкама ў Віцебску; мазаіку вітраж і сграфіта для Рэспубліканскай спартыўнай школы алімпійскага рэзерву, афармленне станцыі метро «Першамайская» ў Мінску.

З 1990 года займаецца актыўнай творчай дзейнасцю. Аўтар станковых карцін «Раніца» (1985), «Полымя Т. Касцюшкі» (1996), «Зімовая казка» (1997) і інш. З пачатку 2000 гадоў стварыў шэраг партрэтаў гістарычных асоб Беларусі — Рагвалода, Міндоўга, Гедзіміна, Альгерда, Тадэвуша Касцюшкі і іншых[4].

У 2001—2002 напісаў партрэты кампазітараў у Канцэртнай залы Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. У 2003 годзе выканаў партрэты рэктараў у Зале пасяджэнняў БДЭУ. У 2008 годзе аформіў фасад Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага ўніверсітэта імя А. Д. Сахарава роспісам «Зялёная планета».

Удзельнічаў у рэспубліканскіх і міжнародных мастацкіх выстаўках. Праводзіў персанальныя выстаўкі ў Мінску і іншых гарадах Беларусі.

Зноскі

  1. 1 2 3 (unspecified title) Праверана 27 снежня 2021.
  2. Каралевіч Юрый Мікалаевіч (нявызн.) (недаступная спасылка). Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў (1 ліпеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 30 сакавіка 2020. Праверана 30 сакавіка 2020.
  3. Каралевіч Юрый Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8: Канто — Кулі. С. 49
  4. Юля Кашпорава. Гедзімін і Касцюшка вачыма мастака Юрый Каралевіча (нявызн.) (недаступная спасылка). Твой Стыль (28 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 23 красавіка 2015. Праверана 30 сакавіка 2020.
Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1955 годзе
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 красавіка
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Дэканы БДАМ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў