wd wp Пошук:

Аляксандр Сцяпанавіч Казлоўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з падобнымі імёнамі, гл. Казлоўскі і Аляксандр Казлоўскі.

Аляксандр Сцяпанавіч Казлоўскі (27 студзеня 1923, в. Вялікія Труханавічы, Чашніцкі раён, Віцебская вобласць — 8 снежня 2011) — беларускі мастак, Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1975)

Біяграфія

Скончыў інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя Рэпіна ў Ленінградзе (1956). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1925 годзе яго сям’я пераехала ў Ленінград. Аляксандр наведваў студыю Палаца піянераў Васілеастроўскага раёна. Затым працягнуў вучобу ў сярэдняй мастацкай школе пры Усерасійскай Акадэміі мастацтваў.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны Аляксандр Сцяпанавіч прымаў удзел у баях на Ленінградскім фронце. Пасля дэмабілізацыі аднавіў вучобу ў мастацкай школе, затым працягнуў навучанне ў Ленінградскім інстытуце жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Я. Рэпіна Акадэміі мастацтваў СССР.

У 1956 годзе пераехаў у Мінск на пастаяннае месца жыхарства, дзе і пачаў педагагічную дзейнасць у Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце. З 1961 па 1986 гады загадваў кафедрай. Сярод яго выхаванцаў — народны мастак Беларусі Г. Паплаўскі, заслужаныя дзеячы мастацтваў Л. Дударэнка, М. Казакевіч, Д. Алейнік, Л. Асецкі, М. Назаранка і многія іншыя.

Удзельнічае ў мастацкіх выстаўках з 1956 года. Працуе ў жанры тэматычнай карціны і пейзажу. Тэматыка твораў — рэвалюцыйныя падзеі, Вялікая Айчынная вайна, сучаснасць. Сярод карцін: «На работу ў вёску» (1956), «Ленін у Шушанскім» (1967), «Мужнасць» (1969), «Блакітная песня» (1972), «Красавіцкі вечар» (1975), «Над возерам» (1977), «9 Мая» (1978), «Успамін» (1980), «Снегіры», «Горад прачынаецца», «Дума аб Радзіме» (усё 1982), «Аўтапартрэт. Год 1941» (1984).

З 1957 года Аляксандр Сцяпанавіч — удзельнік рэспубліканскіх, усесаюзных і замежных мастацкіх выстаў, у тым ліку ў Расіі, Украіне, Румыніі, Фінляндыі, Літве. У 1958 годзе ўступіў у члены Саюза мастакоў СССР (БССР).

У 1975 годзе яму прысвоена ганаровае званне «Заслужаны работнік культуры БССР».

Творы Аляксандра Сцяпанавіча захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах Беларускага саюза мастакоў, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, Валагарадскім мастацкім музеі ім. П. Масленікава, а таксама ў прыватных калекцыях.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чашніцкім раёне
Катэгорыя·Выпускнікі Імператарскай Акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1923 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 студзеня
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 8 снежня
Катэгорыя·Выпускнікі Інстытута імя Рэпіна
Катэгорыя·Заслужаныя работнікі культуры Беларускай ССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Дэканы БДАМ
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў 2011 годзе