wd wp Пошук:

Магутны Божа

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Магутны Божа (значэнні).

Партытура гімна на магіле Міколы Равенскага

«Магу́тны Бо́жа», аўтарская назва «Малі́тва» — верш Наталлі Арсенневай, напісаны ў 1943 годзе. У 1947 годзе кампазітар Мікола Равенскі паклаў вершы на музыку і пад назвай «Магутны Божа» яны сталі рэлігійным гімнам беларускага эмігранцкага руху. На пачатку 1990-х гадоў «Магутна Божа» прапаноўвалі зрабіць дзяржаўным гімнам Беларусі[1]. Твор набыў новую папулярнасць у грамадстве са жніўня 2020 года на фоне масавых пратэстаў у Беларусі.

Тэкст

У тэксту гімна «Магутны Божа» ёсць некалькі варыянтаў. Найбольш прынцыповае адрозненне ў словах перадапошняга радка: «Зрабі свабоднай…» або «Зрабі магутнай…»[2]. Ніжэй пададзены два асноўныя варыянты тэксту.

Магутны Божа! Ўладар сусьветаў,
вялізных сонцаў і сэрц малых,
над Беларусяй ціхой і ветлай
рассып праменьне Свае хвалы.
Дай спор у працы будзённай, шэрай
на хлеб штодзённы, на родны край.
Павагу, сілу і веліч веры
у нашу праўду, у прышласьць — дай!
Дай урадлівасьць жытнёвым нівам,
учынкам нашым пашлі ўмалот.
Зрабі свабоднай, зрабі шчасьлівай
краіну нашу і наш народ![3]

Магутны Божа! Уладар сусьветаў,
вялікіх сонцаў і сэрц малых!
Над Беларусяй[4], ціхай і ветлай,
рассып праменьні свае хвалы.
Дай спор у працы штодзённай, шэрай,
на лусту хлеба, на родны край,
павагу, сілу і веліч веры,
у нашу праўду, у прышласць — дай!
Дай урадлівасьць жытнёвым нівам,
учынкам нашым пашлі ўмалот!
Зрабі магутнай, зрабі шчасьлівай
краіну нашу і наш народ![5]

Удзел у конкурсе на Дзяржаўны гімн

Пасля таго, як 19 верасня 1991 года ў якасці дзяржаўных сімвалаў былі зацверджаны герб «Пагоня» і бел-чырвона-белы сцяг, паўстала пытанне пра новы Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь. У сувязі з гэтым Міністэрства культуры абвясціла адпаведны конкурс, які павінен быў прайсці ў два этапы: з 15 кастрычніка да 1 снежня 1991 года і з 1 снежня 1991 года да 1 студзеня 1992 года. Абвяшчэнне конкурсу выклікала ажыятаж сярод грамадскасці: паступіла звыш 300 варыянтаў новага гімна, з якіх да 1 студзеня 1992 года журы адабрала 50 найлепшых[6]. Яшчэ праз паўгады спіс кандыдатаў звузіўся да сямі твораў: трох класічных («Пагоня», «Мы выйдзем шчыльнымі радамі», «Магутны Божа»), трох сучасных («Жыве Беларусь!», «Радзіма Беларусь», «Не пакіне Бог нашу Беларусь») і аднаго чыста інструментальнага. Тэксты гімнаў былі апублікаваны 15 ліпеня 1992 года ў «Народнай газеце»[7], а 20 ліпеня ўсе сем твораў трансляваліся па радыё[6]. Прапанаваныя варыянты дзяржаўнага гімну выклікалі бурную рэакцыю сярод чытачоў і слухачоў, якія засыпалі журы лістамі з ухваленнем або абурэннем тым ці іншым кандыдатам[6].

Паколькі ніякіх сацыялагічных звестак па конкурсе не захавалася, то адзінай крыніцай, на якую можна абапірацца, з’яўляюцца наяўныя ў Нацыянальным архіве лісты чытачоў у падтрымку таго ці іншага варыянту гімну. Паводле гэтага крытэрыю гімн «Магутны Божа» атрымаў трэцяе месца[6]:

Аднак на гэтым пытанне з абраннем Дзяржаўнага гімну не было закрыта: працэс працягваўся яшчэ амаль тры гады, і на розных этапах на першы план выходзіў то адзін, то іншы твор. Кропка была пастаўлена 20 красавіка 1995 года, калі журы і парламенцкая камісія большасцю галасоў прагаласавалі за гімн «Магутны Божа»[8]. У выніку было прынята наступнае рашэнне[6]:

Тым не менш, Вярхоўны Савет 12 склікання не толькі не зацвердзіў новы Дзяржаўны гімн, але нават не ўносіў гэта пытанне ў парадак дня[6].

У палітычным крызісе 2020-х гадоў

Пасля масавых фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, жорсткага разгону акцый пратэстаў, збіцця і катаванняў схопленых пратэстоўцаў, гімн «Магутны Божа» шматкроць спявалі ў розных месцах — на прыступках Белдзяржфілармоніі[9], у Вялікім тэатры оперы і балета[10], гандлёвых цэнтрах Dana Mall[11], Green City[12], «Галілеа»[13], «Сталіца»[14], на Камароўскім рынку[15] і чыгуначным вакзале[16] ў Мінску і іншых.

14 жніўня 2020 года хор духавенства Гродзенскай епархіі спеў гімн у падтрымку беларускага народа на прыступках Пакроўскага сабора[17]. У адказ расійскія чарнасоценскія арганізацыі ад імя праваслаўнага Брацтва імя Святога раўнаапостальнага князя Уладзіміра (без яго ведама) звярнуліся да патрыярха Кірыла з просьбай зняць з гродзенскай кафедры архіепіскапа Арцемія, бо, на думку аўтараў заявы, сярод духавенства Гродзенскай епархіі распаўсюджваюцца нацыяналістычныя ідэі, заснаваныя на русафобіі, спевы нацыяналістычнага гімна «Магутны Божа», падтрымліваюцца пратэсты ў Беларусі, прапаведуецца ідэалогія «змагарства»[18]. 14 кастрычніка 2020 года новапастаўлены мітрапаліт Веніямін раіў не спяваць у цэрквах «Магутны Божа», бо, на яго думку, гэта гімн свецкага характару і раздзяляе грамадства[19]. Заява мітрапаліта выклікала абурэнне грамадства. 15 кастрычніка 2020 года прэс-сакратар БПЦ Сяргей Лепін патлумачыў, што мітрапаліт не рабіў праграмнай заявы на ўсю краіну і не ішло пра забарону выконваць «Магутны Божа», а тычылася найперш ужывання гімна ў богаслужэбным кантэксце[20].

Выкананне 13 лістапада 2020 года гімна «Магутны Божа» каля архікафедральнага касцёла ў Мінску

У 2020 годзе гімн увайшоў у патрыятычны музычны альбом «Годныя песні» Вольнага хора(бел. (тар.)) бел., прысвечаны забітаму ў час пратэстаў Раману Бандарэнку і ўсім беларусам, якія змагаюцца за сваю свабоду[21].

У адказ на ліст Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей з заклікам да канфесій арганізаваць «малітву за Беларусь» ва ўсіх храмах краіны 3 ліпеня 2021 года, калі адзначаецца Дзень незалежнасці Беларусі, прыняты паводле прапановы Аляксандра Лукашэнкі на рэферэндуме 1996 года, 16 чэрвеня Курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі апублікавала[22] афіцыйны заклік маліцца ў гэты дзень у касцёлах пра адзінства і мір у Беларусі ды пра тое, каб рашэнні, якія прымаюцца цяпер «не вялі да таго жаху, які меў месца ў ХХ стагоддзі», у канцы імшы было прапанавана выканаць гімн «Магутны Божа». Напярэдадні свята, 2 ліпеня, прамаўляючы на ўрачыстым сходзе ў Палацы Рэспублікі, А. Лукашэнка выступіў з пагрозай у адрас Касцёла[23]:

" І ў апошні час сродкі масавай інфармацыі ўсё больш распаўсюджваюць факты пра тое, што ў касцёлах хочуць памаліцца (заўтра, ці то сёння) пад «магутны божа». Глядзіце – нарвяцеся.
"

Дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі выказаўся з гэтай нагоды:[24]

"

Гімн «Магутны Божа» гэта перш за ўсё малітва за нашу бацькаўшчыну і за наш народ. Кожная малітва нясе ў сабе неверагодную сілу і здольная зрабіць нават вялікія цуды. Калі ж пэўная малітва мае вялікую моц, то і д’ябал будзе змагацца з ёй з найбольшай сілай і рабіць шматлікія перашкоды, каб людзі гэту малітву не ўжывалі.

"

У альбомах

Год Альбом Спасылкі
2000 «Я нарадзіўся тут» [25]
2006 «Дыхаць!» [26]
2015 «Наша песня» [27][28]
2020 «Годныя песні» [29]

Зноскі

  1. «Магутны Божа», «Маладая Беларусь» і «Паланэз» Агінскага (бел.) . «Новы час». Праверана 1 ліпеня 2018.
  2. Гімн «Магутны Божа»: «зрабі магутнай» ці «зрабі свабоднай» (бел.) . «Krynica.info». Праверана 1 ліпеня 2018.
  3. Натальля Арсеньнева: Малітва (бел.) . «Родныя вобразы». Праверана 1 ліпеня 2018.
  4. Licentia poetica: слушная граматычная форма слова «Беларусь» у творным склоне — «Беларуссю».
  5. “Магутны Божа” (бел.) . «Радыё свабода». Праверана 1 ліпеня 2018.
  6. 1 2 3 4 5 6 Аляксандр Кур’яновіч.. «Магутны Божа», «Маладая Беларусь» і «Паланэз» Агінскага (бел.) . Сайт «Новы час» (4 верасня 2017). Праверана 12 ліпеня 2021.
  7. Беларускія песні і гімны, 2012, с. 157—158
  8. Дмитрий Корсак.. Такие песни любят не по распоряжению правительства. Историк про гимны Беларуси(руск.) . Сайт «Onliner.by» (13 кастрычніка 2020). Праверана 12 ліпеня 2021.
  9. Белдзяржфілармонія падтрымала акцыі пратэсту
  10. Отъезд Алексиевич, штраф главреду «Нашай Нiвы», акции в микрорайонах. Что происходило 28 сентября Архівавана 30 верасня 2020.
  11. Люди поют «Магутны Божа» на акции солидарности в ТЦ Dana Mall в Минске
  12. Люди спели «Магутны Божа» и гимн «Пагоня» в ТЦ Green City в Минске
  13. В столичном ТРЦ Галилео люди спели «Магутны Божа» и «Пагоня».
  14. Как красиво! Поют «Погоню» в ТЦ Столица. С Днём независимости! | протесты в Беларуси 2020
  15. Люди поют «Магутны Божа» и «Пагоню» на Комаровском рынке
  16. Люди спели «Магутны Божа» и гимн «Пагоня» на ЖД вокзале в Минске
  17. «Магутны Божа» у падтрымку беларускага народа
  18. На беларускага архіепіскапа, які выступіў за Праўду, пачаліся нападкі Архівавана 26 кастрычніка 2020.
  19. Кіраўнік БПЦ Веніямін рэкамендаваў не выконваць у цэрквах «Магутны Божа»
  20. У БПЦ метафарычна патлумачылі, чаму забаранілі «Магутны Божа»
  21. «Вольны хор» прэзентаваў унікальны альбом «Годныя песні». 16-11-2020
  22. Паведамленне Курыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. 16.06.2021
  23. Лукашенко об организаторах терактов: они перешли черту. 02 июля 2021
  24. facebook.com
  25. Я Нарадзіўся Тут (Супольны Музычны Праект) – Я Нарадзіўся Тут (Фотаальбом) (нявызн.). Сайт «Discogs». Праверана 15 лютага 2021.
  26. Various – Дыхаць! (нявызн.). Сайт «Discogs». Праверана 15 лютага 2021.
  27. WZ-Orkiestra & Змiцер Вайцюшкевiч* – Наша Песня (нявызн.). Сайт «Discogs». Праверана 15 лютага 2021.
  28. Выйшаў новы альбом Вайцюшкевіча «Наша песьня» (аўдыё) (бел.) . Сайт «Тузін Гітоў» (25 чэрвеня 2015). Праверана 15 лютага 2021.
  29. «Вольны хор» прэзентаваў унікальны альбом «Годныя песні»

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Гімны
Песні паводле алфавіта
Песні на беларускай мове
Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Творы 1943 года
Вікіпедыя:Запыты на пераклад з рускай
Вікіпедыя:Запыты на пераклад з тарашкевіцы