wd wp Пошук:

Годныя песні

«Го́дныя пе́сні» — беларускі музычны альбом, выдадзены ў 2020 годзе «Вольным хорам», які з’явіўся ў жніўні таго ж года, як рэакцыя на палітычныя падзеі ў краіне. Усе творы ў альбоме гучаць змешаным хорам a cappella. Калектыў прысвяціў свой альбом забітаму ў час пратэстаў Раману Бандарэнку і ўсім беларусам, якія змагаюцца за сваю свабоду[1].

Музыкі, якія не могуць маўчаць, выкарыстоўваюць спевы і песні як сродак выказвання сваёй пазіцыі. У альбом «Годныя песні» былі адмыслова адабраны творы, якія абуджаюць патрыятычныя пачуцці, нагадваюць беларусам хто яны і адкуль. Некаторыя тэксты з песень альбома былі забаронены ў розныя часы, а аўтары растраляны. У альбоме гучаць творы кампазітараў, як мінулага стагоддзя (Мікола Равенскі, Уладзімір Тэраўскі), так і сучасных (Зміцер Вайцюшкевіч, Вольга Падгайская, Андрэй Мельнікаў)[1].

Спіс кампазіцый

НазваСловыМузыка Працягласць
1. «Пагоня» Максім БагдановічМікалай Шчаглоў-Куліковіч 4:20
2. «Ваяцкі марш (Мы выйдзем шчыльнымі радамі)» Краўцоў МакарУладзімір Тэраўскі 1:53
3. «Муры» Яцак Качмарскі, пераклад Андрэя ХадановічаЛуіс Льяк 3:36
4. «Сцяг» Сяргей Панізнік  1:55
5. «Красуня-вясна» Уладзімір НякляеўЗміцер Вайцюшкевіч 3:37
6. «Не загаснуць зоркі ў небе» Янка КупалаМікола Равенскі 2:19
7. «Дзе мой край» Уладзімір КараткевічЗміцер Вайцюшкевіч 4:45
8. «Нёман» Анатоль АстрэйкаНесцер Сакалоўскі 2:50
9. «На беразе Волі» Андрэй ХадановічВольга Падгайская 2:55
10. «Разьвітаньне з радзімай» Сяржук Сокалаў-ВоюшМіхал Клеафас Агінскі 4:17
11. «Магутны Божа» Наталля АрсеньеваМікола Равенскі 2:40
12. «Гэта мы» Андрэй МельнікаўАндрэй Мельнікаў 3:33

Зноскі

  1. 1 2 «Вольны хор» прэзентаваў унікальны альбом «Годныя песні». 16-11-2020

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Альбомы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·2020 год у Беларусі
Катэгорыя·Пратэсты ў Беларусі (2020—2021)
Катэгорыя·Альбомы 2020 года
Катэгорыя·Музычныя альбомы Беларусі