wd wp Пошук:

Васіль Пятровіч Раінчык

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Раінчык. Васіль Пятровіч Раінчык (7 сакавіка 1950, в. Чарапы, Шклоўскі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі кампазітар, піяніст. Заслужаны артыст БССР (1982). Народны артыст Беларусі (1995). Кавалер Ордэна Францыска Скарыны (2006) «За значны асабісты ўклад у развіццё нацыянальнай культуры, захаванне і прапаганду лепшых музычных традыцый».

Біяграфія

У 1974 г. скончыў Беларускую кансерваторыю па класе фартэпіяна прафесара Шацкага і ў 1981 годзе па класе кампазіцыі — прафесара Я. А. Глебава. Член Саюза кампазітараў Беларусі (1982). З 1974 года мастацкі кіраўнік вакальна-інструментальнага ансамбля «Верасы», адначасова з 1998 года мастацкі кіраўнік дзіцячага ансамбля «Верасяты»; з 1977 — музычны, а з 2000 — мастацкі кіраўнік маладзёжнага тэатра эстрады пры Беларускім універсітэце культуры.

Выканаўца і аўтар шматлікіх твораў на фартэпіяна, электронных музычных інструментах. Стварыў шэраг стылявых інтэрпрэтацый, аранжыровак, электронных кампазіцый, якія вызначаюцца яркім меладыйным малюнкам, неардынарнасцю структуры. Піша музыку для сімфанічнага аркестра, эстрады, камерна-інструментальныя творы, песні. Сярод твораў: балет «Крылы над Расіяй» (пастаноўка 1987); араторыя «Хлапчук-Кібальчыш» (словы У. Някляева, 1984); аркестравая музыка — для сімфанічнага аркестра «Сімфанічныя варыяцыі» (1980), для эстраднага аркестра «Варыяцыі», «Балеро», «Карнавал» (усе 1984); п’есы для электронных інструментаў «Назад да зорак» (1985), «Жыццё артыста» (1986); музыка да спектакля «Голы кароль» (1993); песні, у тым ліку «Зорка кахання», «Горад юнацкасці», «Так не бывае».

Узнагароды

Лаўрэат Прэміі Ленінскага камсамола Беларусі 1980 года, Прэміі года «Эстрада» (1994).

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 сакавіка
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў
Катэгорыя·Артыкулы пра музыкантаў без партрэтаў
Катэгорыя·Кампазітары Беларусі
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Ленінскага камсамола БССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Шклоўскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1950 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Францыска Скарыны
Катэгорыя·Заслужаныя артысты Беларускай ССР
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза кампазітараў
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Верасы
Катэгорыя·Народныя артысты Беларусі