wd wp Пошук:

Вольны хор

Вольны хор — беларускі культурны рух музыкантаў, артыстаў, спевакоў з народа, які ўзнік у жніўні 2020 падчас пратэстаў супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Удзельнікі калектыву праславіліся нечаканым з’яўленнем у розных грамадскіх месцах Мінска (метро, вакзал, бібліятэка, філармонія, цырк, гандлёвыя цэнтры і г.д.) і выконвалі кампазіцыі, якія сталі найбольш папулярнымі падчас маштабных пратэстаў.

Гісторыя

25 жніўня Вольны хор зладзіў сваю першую спеўную акцыю і загучаў у гандлёвым цэнтры «Сталіца». Потым прайшло шэраг выступаў на прыступках філармоніі, у гандлёвых цэнтрах, на вакзале, у оперным тэатры і іншых пляцоўках Мінска.

Удзельнікаў хору арыштоўвалі і катавалі, каралі пазбаўленнем волі і штрафамі, таму рэпетыцыі праводзяцца ў поўнай таямніцы, а на канцэртах артысты носяць маскі[1]. Удзельнікі харавога калектыву былі вымушаны пакінуць Беларусь праз небяспеку пераследу, як і шэраг іншых беларускіх дзеячаў культуры[2].

Са жніўня 2020 па жнівень 2021 Вольны хор зладзіў сотні акцый, дзясяткі дваравых канцэртаў, запісаў альбом, выдаў два зборнікі песень, запісаў некалькі кліпаў, зладзіў некалькі анлайн-канцэртаў і вялікі канцэртны тур па Польшчы і Германіі.

Творчасць

Альбомы

Кнігі

Зноскі

  1. У Каралеўскім замку ў Варшаве выступіць легендарны «Вольны хор», Беларуская рэдакцыя Польскага Радыё, 28.07.2021
  2. «Вольны хор» заспяваў у падтрымку рэпрэсаваных беларускіх спартсменаў, Радыё Свабода

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 2020 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Палітычны крызіс у Беларусі (2020)
Катэгорыя·Артыкулы пра музычныя калектывы без ілюстрацый
Катэгорыя·Музычныя калектывы Беларусі
Катэгорыя·Музычныя калектывы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з тарашкевіцы