wd wp Пошук:

Людвіг ван Бетховен

Лю́двіг ван Бетхо́вен (ням.: Ludwig van Beethoven, 17 снежня 1770, Бон, Германія — 26 сакавіка 1827, Вена, Аўстрыя) — вялікі нямецкі кампазітар, дырыжор і піяніст.

Біяграфія

Людвіг ван Бетховен нарадзіўся ў снежні 1770 г. у горадзе Бон, які належыў кёльнскаму курфюрсту. У яго жылах, акрамя нямецкай, цякла і фламандская кроў. Бацька Бетховена быў пеўчым Бонскай капэлы. Маці — кухаркай. Бацьку маленькага Людвіга, Іагану ван Бетховену (17401792 гг.) не давалі супакою лаўры Вольфганга Амадэя Моцарта, таму навучанне музыцы будучага кампазітара праводзілася часта даволі жорсткімі метадамі. Прымусамі і збіццём бацька прымушаў 4-летняе дзіця гадзінамі праседжваць за фартэпіяна і завучваць практыкаванні на скрыпцы. У 1782 годзе Бетховен ужо напісаў тры санаты для клавесіна, яму тады ішоў 13-ы год. У шаснаццацігадовым узросце Людвіг ужо карыстаўся шырокай вядомасцю ў Боне.

Да пачатку 1800-х гг. Бетховен — аўтар шматлікіх твораў, якія здзіўлялі сучаснікаў драматызмам і навізной музычнай мовы. У іх ліку: фартэпіянныя санаты № 8 («Патэтычная»), 14 («Месяцавая»), саната №21 («Аўрора»), першыя 6 струнных квартэтаў.

У 1800 г. была выкананая 1-я сімфонія Бетховена. Развіццё глухаты, першыя прыкметы якой з’явіліся ў 1798 г., прымусіла Бетховена паступова скараціць канцэртную дзейнасць, а пасля 1815 г. ад яе адмовіцца. Вядомы факт пра тое, што Бетховен наўмысна адпілаваў ножкі ад свайго раяля, каб лепш адчуваць вібрацыю падлогі і так раўнаважыць недахоп слыху. У творах 18021812 гг. цалкам выявіліся характэрныя прыкметы спелага стылю Бетховена. У апошні перыяд творчасці з’явіліся 9-я сімфонія з заключным хорам на словы оды «Да радасці» Шылера і Урачыстая меса, а таксама шэдэўры яго камернай музыкі — санаты для фартэпіяна № 28—32 і квартэты № 12—16.

Людвіг ван Бетховен

На фарміраванне светапогляду Бетховена моцна паўплывалі Вялікая французская рэвалюцыя і эпоха напалеонаўскіх войн; яго творчасць цесна звязана з сучасным яму мастацтвам, літаратурай, філасофіяй, з мастацкай спадчынай мінулага (Гамер, Плутарх, Уільям Шэкспір, Жан Жак Русо, Іаган Гётэ, Імануіл Кант, Фрыдрых Шылер). Асноўны ідэйны матыў творчасці Бетховена — тэма гераічнага змагання за волю, увасобленая з асаблівай сілай у 3, 5, 7 і 9-й сімфоніях, у оперы Фідэліо, ва ўверцюры «Эгмант», у фартэпіяннай санаце № 23 («Апасіаната») і інш. Разам з тым, Бетховен стварыў мноства твораў, якія выказваюць тонкія асабістыя перажыванні: знакамітая «Месяцавая» саната была прысвечана графіні Джульеце Гвічардзі — першаму каханню кампазітара; 3-я сімфонія («Гераічная») была складзеная ў гонар Напалеона, каторы нёс, як бачылася Бетховену, сцяг рэспубліканства ў старую Еўропу, але пасля, з прыняццем Напалеонам тытула імператара, кампазітар з болем у сэрцы перафразаваў прысвячэнне ў «Гераічная сімфонія, складзеная ў памяць Вялікага Чалавека»; 4-я сімфонія створаная пад уражаннямі лета 1806 года, якое ён правёў у маёнтку сваіх сяброў Брунсвікаў у венгерскім мястэчку Каромпа, дзе здабыў каханне ў асобе Тэрэзы Брунсвік; 5-я сімфонія — «сімфонія Лёсу», напісаная пад панурымі перажываннямі, звязанымі з мацнеючай глухатой, у сімфоніі можна адчуць, як Лёс стукае ў дзверы, але нязломная душа кідаецца, спрабуе выйсці з цемры і знайсці святло; спрабуючы знайсці заспакаенне ў яднанні з прыродай нараджаецца 6-я сімфонія «Пастаральная» (пастухоўская, сельская); 9-я сімфонія — вынік усяго жыцця, яго запалу, хваляванняў і радасцей, заклік не падаць духам і ніколі не здавацца.

Бетховен пачынаў свой творчы шлях як наватар і пераўтваральнік піянізму. Ён быў не толькі вялікі кампазітар, але геніяльны выканаўца і неперасягнены імправізатар. У сваю творчасць ён унёс новыя нечаканыя змены, якія з цяжкасцю прымаліся яго сучаснікамі: гэтае значнае ўзбагачэнне стылю, пашырэнне меж піянізму. Новыя сродкі выразнасці Бетховен чэрпаў з уласных тэхнічных магчымасцей. Бетховен адным з першых пачаў яўным чынам суправаджаць нотны тэкст падрабязнымі славеснымі рэмаркамі і дынамічнымі ўказаннямі, прастаўляць дакладны тэмп і педалізацыю.

Бетховен сканаў у Вене 26 сакавіка 1827 г. ад цырозу печані, ускладненага вадзянкай (асцытам) (з прычыны перанесенага ў 1825 г. гепатыту).

Паштовая марка ФРГ, прысвечаная Людвігу ван Бетховену, 1961 г.

Зноскі

  1. 1 2 Беетговенъ // Энциклопедический лексикон — СПб.: 1836. — Т. 5. — С. 161–162.
  2. Бетховен, Людвиг, Բեթհովեն, Լյուդվիգ // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. Андреевский — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1892. — Т. IIIа. — С. 643–644.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118508288 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118508288 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  5. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  6. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118508288 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  7. v. Dommer Beethoven, Ludwig van // Allgemeine Deutsche BiographieL: 1875. — Т. 2. — S. 251–268.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (25):
Нарадзіліся ў 1770 годзе
Людвіг ван Бетховен
Асобы на марках
Асобы
Музыканты паводле алфавіта
Венская класічная школа
Масоны Германіі
Кампазітары класічнай эпохі
Памерлі ад атручвання
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Памерлі ў 1827 годзе
Пахаваныя ў Вене
Глухія кампазітары
Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Члены Нідэрландскай каралеўскай акадэміі навук
Нарадзіліся ў Боне
Рамантычныя кампазітары
Пахаваныя на Цэнтральных могілках Вены
Скрыпачы XVIII стагоддзя
Вікіпедыя:Істотныя артыкулы
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Памерлі ў Вене
Кампазітары Германіі
Памерлі 26 сакавіка
Нарадзіліся 16 снежня