wd wp Пошук:

Клавесін

Клавесін (італ.: clavicembalo) — клавішны струнна-шчыпковы музычны інструмент. Гуказдабыванне адбываецца націсканнем на клавішу, пасля чаго асігнаваны плектар чапляе струну, гук ваганняў якой узмацняецца ў корпусе інструменту. Клавесінавая музыка была распаўсюджаная ў часы Рэнесанса і барока. У XVIII стагоддзі клавесін саступіў месца на музычнай сцэне свайму прамому нашчадку — фартэпіяна. У XX стагоддзі клавесін зноў пачаў з’яўляцца на канцэртах класічнай музыкі, а таксама ў новых (сучасных па стылі) творах і ў масавай культуры.

Гісторыя

Найболей верагодна, што клавесін быў вынайдзены пад канец Сярэднявечча. У XVI стагоддзі італьянскія клавесінныя майстры рабілі лёгкія інструменты са слабым нацяжэннем. У канцы стагоддзя галандская сям’я Рукерс пачала выкарыстоўваць іншую тэхніку: іх клавесіны мелі цяжэйшую будову, але і гук іх быў болей дынамічны. Яны таксама прапанавалі першы клавесін з дзвюмя клавіятурамі: другая выкарыстоўвалася падчас транспазіцыі ў творы.

У канцы XVIII стагоддзя фартэпіяна пачало набіраць моц і клавесін канчаткова знік. Выключэнне склала опера: клавесін выкарыстоўвалася для акампанавання рэчытатыву, але нават тут яго падмяняла фартэпіяна.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Клавішныя музычныя інструменты
Катэгорыя·Музычныя інструменты паводле алфавіта
Катэгорыя·Гістарычныя музычныя інструменты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Хардафоны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак