wd wp Пошук:

Сент-Эсташ

Парыжская царква Сент-Эсташ (фр.: Église Saint-Eustache) — царква Святога Яўстафія ў 1-й акрузе французскай сталіцы; побач з былым Цэнтральным рынкам, цяпер цэнтрам Ле-Аль. Адна з апошніх гатычных цэркваў Парыжа; спалучае архітэктуру готыкі з рэнесанснымі формамі аб’ёмаў і класічным фасадам. У храме рэгулярна праходзяць арганныя канцэрты.

Апісанне

Гісторыя

Будаўніцтва пачалося ў 1532 годзе паводле плана архітэктара Лемерсье, які ўзяў за прыклад Сабор Парыжскай Божай Маці. Былі ўзведзены неф, паўночныя капэлы і паўднёвы фасад. У XVII стагоддзі дабудаваны паўднёвыя капэлы і скляпенні нефа, — але ўжо пад уплывам стылю рэнесанс. У XVIII стагоддзі фасад быў перабудаваны па новай модзе ў стылі класіцызма, дзеля чаго быў разбураны першы пралёт царквы з двума капэламі.

Арган

Знакаміты арган царквы Сент-Эсташ лічыцца найбуйнейшым па колькасці труб арганам Францыі, пераўзыходзячым памеры арганаў царквы Сен-Сюльпіс і Нотр-Дам-дэ-Пары (найбуйнейшы па колькасці рэгістраў). Арган налічвае каля 8000 труб. Сучасны варыянт аргана быў зманціраваны ў 1989 годзе, пры мантажы выкарыстоўвалася частка труб старога інструмента.

Гл. таксама

Зноскі

  1. base Mériméeministère de la Culture, 1978.
  2. 1 2 archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Храмы Парыжа
Катэгорыя·З’явіліся ў 1532 годзе
Катэгорыя·Збудаванні Парыжа ў гатычным стылі
Катэгорыя·1532 год у Еўропе
Катэгорыя·I акруга Парыжа