wd wp Пошук:

Філіп Жыль

Філіп Эміль Франсуа Жыль (фр.: Philippe Emile François Gille, 10 снежня 1831, Парыж — 19 сакавіка 1901, Парыж) — французскі публіцыст і драматург.[3] Ён напісаў больш за дваццаць лібрэта ў перыяд з 1857 па 1893 гады, найбольш вядомыя з якіх «Манон» Ж. Маснэ і «Лакмэ» Л. Дэліба.

Біяграфія

У маладосці займаўся скульптурай.

У 1861 годзе стаў сакратаром «Тэатр Лірык». Пісаў у газетах і часопісах Le Petit Journal, L’Écho de Paris, «Ле Салей», L’Histoire, з 1869 года пісаў у «Le Figaro», дзе пад псеўданімам «Жалезная маска» (фр.: Le Masque de fer) вёў тэатральную хроніку. Актыўна выступаў як літаратурны крытык з артыкуламі пра новыя кнігі Віктора Гюго, Анатоля Франса, П’ера Лоці, Эрнеста Рэнана і іншых выдатных французскіх пісьменнікаў (сабраны ў пяць зборнікаў пад агульнай назвай «Літаратурная барацьба» (фр.: La bataille littéraire; 1889—1893). У 1899 годзе быў абраны членам Акадэміі вытанчаных мастацтваў.[4]

Жыль выступіў сааўтарам Эжэна Лабіша ў вадэвілі «30 мільёнаў Глядыятара» (фр.: Les 30 millions de Gladiator; 1875 г.) і Анры Мельяка ў камедыі «Муж для Бабеты» (фр.: Le mari à Babette; 1881), выдаў кнігу вершаў «Гербарый» (фр.: L’herbier; 1887), якая дазволіла крытыку Полю Жынісці заўважыць, што, нягледзячы на назву, «у паэтычных кветках гэтага чароўнага зборніка свежы колер і жывыя фарбы толькі што сабранага ўраджаю».[5]

Быў жанаты з дачкой кампазітара Віктора Масэ.[6]

Лібрэта

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Philippe Gille // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Georges Moreau, Revue universelle : recueil documentaire universel et illustré, vol. 11, Paris, Larousse, 1901, p.430.
  4. Bertrand Marchal. Mallarmé. — Presses de l’Université de Paris-Sorbonne, 1998. — P. 467. — ISBN 2840501201.
  5. Paul Ginisty. L’Année littéraire, 7 juin 1887. — Цит. по: Catulle Mendès. Le mouvement poétique français de 1867 à 1900 (англ.)
  6. New international encyclopedia. — 2-е. — Dodd, Mead and Company, 1915. — Т. 9. — P. 764.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Драматургі Францыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Парыжы
Катэгорыя·Памерлі 19 сакавіка
Катэгорыя·Літаратурныя крытыкі Францыі
Катэгорыя·Афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Памерлі ў 1901 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Лібрэтысты Францыі
Катэгорыя·Публіцысты Францыі
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1831 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных