wd wp Пошук:

Эдмон Гандзінэ

Эдмон Гандзінэ (фр.: Edmond Gondinet; 7 сакавіка 1828, Лар’ер, дэпартамент Верхняя В’ена — 19 лістапада 1888, Нёі-сюр-Се) — французскі драматург і лібрэтыст. Паставіў каля сарака п’ес на парыжскіх сцэнах, супрацоўнічаў, у прыватнасці, з Э. Лабішам і А. Дадэ.

Біяграфія

Спачатку спалучаў літаратурную кар’еру з адміністрацыйнай, аднак затым сышоў у адстаўку з пасады намесніка начальніка аддзела ў Міністэрстве фінансаў Францыі, каб цалкам прысвяціць сябе працы драматурга. Стварыў каля 40 п’ес, дэбютаваўшы аднаактовай камедыяй «Занадта цікаўны» (фр.: Trop curieux), пастаўленай на сцэне Камеды Франсэз 25 чэрвеня 1863 года.

Гандзінэ найбольш вядомы як аўтар лібрэта да трох опер Леа Дэліба: «Так сказаў кароль» (1873), «Жан дэ Нівель» (1880) і «Лакмэ» (1883), дзве апошнія — у суаўтарстве з Філіпам Жылем. Ён таксама супрацоўнічаў з кампазітарамі Раберам Планкетам і Раулем Пюньё(руск.) бел..

Узведзены ў званне рыцара ордэна Ганаровага легіёна ўказам ад 14 жніўня 1869 года.[4]

Імем Гандзінэ ў 1899 годзе названа вуліца ў Парыжы (rue Edmond Gondinet).

Лібрэта

Зноскі

  1. 1 2 Edmond Gondinet // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Edmond Gondinet // International Music Score Library Project — 2006. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Edmond Gondinet // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Dossier:LH/1166/60 (archive), sur Base Léonore

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1828 годзе
Катэгорыя·Драматургі Францыі
Катэгорыя·Памерлі ў Нёі-сюр-Сен
Катэгорыя·Нарадзіліся ў дэпартаменце Верхняя В’ена
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Драматургі XIX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 сакавіка
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Лібрэтысты Францыі
Катэгорыя·Памерлі 19 лістапада
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 1888 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных