wd wp Пошук:

Лакмэ

«Лакмэ» (фр.: Lakmé) — опера ў трох дзеях, напісаная Леа Дэлібам на лібрэта Эдмона Гандзінэ і Філіпа Жыля, заснаваным на рамане П’ера Лоці «Рараю, або Жаніцьба Лоці».[1] Як многія іншыя французскія оперы канца XIX стагоддзя, у тым ліку «Шукальнікі жэмчугу[ru]» Бізэ і «Кароль Лахорскі» Маснэ, «Лакмэ» напаўняе ўсходні каларыт, яна была напісана адмыслова для Марыі ван Зант.[2]

Прэм’ера адбылася 14 красавіка 1883 года ў Апера-Камік ў Парыжы са сцэнічнымі дэкарацыямі, створанымі Агюстам Альфрэдам Рубэ і Філіпам Шаперонам (дзея 1), Эжэнам Карпезам і (Жазефам) Антуанам Лавастрам (дзея 2) і Жанам-Батыстам Лавастрам (дзея 3).

У оперу ўваходзіць папулярны «Кветкавы дуэт» (фр.: Sous le dôme épais) для сапрана і мецца-сапрана, выкананы ў 1-й дзеі Лакмэ, дачкой брахмана-святара, і яе слугой Малікай.[2] Імя Лакмэ з’яўляецца французскім варыянтам санскрыцкага імя Лакшмі, імя індуісцкай багіні багацця. Самая вядомая арыя оперы — «Песня званоў» (фр.: «L’Air des clochettes») у другой дзеі.

Змест

Дзеянне адбываецца ў канцы XIX стагоддзя ў брытанскай Індыі. Многія індусы вымушаныя верыць у сваіх багоў таемна. Джэральд, англійская афіцэр, выпадкова трапляе ў храм брахманаў. Ён сустракае Лакмэ (яе імя паходзіць ад санскрыцкага Лакшмі), дачку вярхоўнага жраца Нілаканты. Паміж маладымі ўзнікае каханне. Нілаканта заклікае адпомсціць англічаніну, які зганьбіў храм.

На базары Нілаканта прымушае Лакмэ панадліва спяваць («Песня званоў» — фр.: «L’Air des clochettes»), каб англічанін выкрыў сябе. Калі Джэральд выступае наперад, Лакмэ губляе прытомнасць, а Нілаканта раніць Джэральда. Лакмэ адводзіць каханага ў сакрэтнае сховішча ў лясах, дзе лечыць яго.

Калі Лакмэ сыходзіць за святой вадой, якая павінна падмацаваць клятвы маладой пары, Фрэдэрык, іншы афіцэр, з’яўляецца перад Джэральдам і нагадвае яму пра яго абавязак перад каралевай. Вярнуўшыся, Лакмэ бачыць, як змяніліся паводзіны каханага, і разумее, што страціла яго. Яна канчае жыццё самагубствам, з’еўшы атрутнае лісце дурнап’яна.

Дзеючыя асобы

Марыя ван Зант — першая выканаўца ролі Лакмэ
Персанажы Галасы
Джэральд, англійскі афіцэр тэнар
Нілаканта, старэйшы індыйскі брамін бас
Лакмэ, дачка індыйскага браміна Нілаканты каларатурнае сапрана
Фрэдэрык, сябар Джэральда барытон або бас
Хаджы, слуга Нілаканты тэнар
Маліка, прыслужніца Лакмэ мецца-сапрана
Алена, дачка англійскага губернатара ў Індыі сапрана
Роза, яе сястра сапрана
Місіс Бенсан, гувернантка Алены мецца-сапрана
Аракул (тэнар), кішэнны злодзей (барытон), кітайскі купец (тэнар), шэсць маракоў (басы), афіцэры, дамы, гандляры, брахманы, музыканты (хор)

Музыка

Дуэт Лакмэ і Малікі «Прыйдзі». Выконваюць: М. А. Міхайлава (сапрана) і А. І. Паніна (мецца-сапрана) ў суправаджэнні аркестра.

Дзея I

Дзея II

Дзея III

Фёдар Шаляпін у ролі Нілаканты

Вядомыя аўдыёзапісы

Зноскі

  1. Charles P. D. Cronin and Betje Black Klier (1996), «Théodore Pavie’s ‘Les babouches du Brahmane’ and the Story of Delibes’s Lakmé», The Opera Quarterly 12 (4): 19-33.
  2. 1 2 «Lakmé by Leo Delibes», NPR. Retrieved 15 January 2011
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Оперы паводле алфавіта
Катэгорыя·Оперы Леа Дэліба