wd wp Пошук:

Лазаніца звычайная

Лазані́ца звычайная[3] (Lysimachia vulgaris) — від Кветкавых раслін роду лазаніца (Lysimachia). Раней гэты род уваходзіў у сямейства Myrsinaceae, аднак у Сістэме класіфікацыі APG III (2009) гэта сямейства было скасавана, цяпер гэты род ставіцца да сямейства Першакветныя (Primulaceae).

Назва

Беларускамоўныя назвы: лазаніца звычайная, лазаніца[4], вярбішнік, жаўточнік, жывотнік, кішок, чароп[5][6], мятнушка, ударнік[7]

Апісанне

Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885
Кветка
Lysimachia vulgaris

Шматгадовая травяністая расліна. Карэнішча паўзучае, з доўгімі падземнымі парасткамі. Сцябло простае або разгалінаванае, 150—200 см вышынёй, прамастаячае. Лісце супраціўнае, на кароткіх чаранках, ланцэтнае або яйкападобна-ланцэтнае, з суцэльным краем, па 3—4 у кольцах. Кветкі абодваполыя, у густых пірамідальна-мяцёлкавых суквеццях. Плод — каробачка. Квітнее ў чэрвені — ліпені.

Распаўсюджванне

Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі і Паўночнай Афрыкі (Алжыр)[8]. Расце на вільготных месцах, сярод хмызнякоў, на балотах, па берагах рэк і азёр.

Нарыхтоўка і захоўванне

Выкарыстоўваюць траву, сабраную падчас цвіцення расліны. Сушаць, разаслаў тонкім пластом на адкрытым паветры ў цені або на гарышчы. Захоўваюць у папяровых мяшках.

Хімічны склад

Лазанiца звычайная змяшчае дубільныя рэчывы, сапаніны, аскарбінавую кіслату (у лісці — да 1150 мг%, у кветках — да 880 мг%).

Фармакалагічныя ўласцівасці і выкарыстанне

Настой травы лазанiцы звычайнай мае бактэрыцыдныя, звязальныя і супрацьзапаленчыя ўласцівасці. Галенавыя прэпараты лазанiцу звычайную ўжываюць як звязальны сродак пры паносах, гастрыце, розных крывацёках, жаўтусе, сутаргах, агульнай слабасці і цынзе, таксама як сродак, якое паскарае гаенне ран.

Водныя выцяжкі з расліны, у залежнасці ад пратраў, даюць жоўтую, зялёную, карычневую і чорную фарбы. Меданос.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 8. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. З. Верас Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. Вiльня, Субач 2, 1924.
  5. Анненков Н.(руск.) бел. Ботанический словарь, Спб, 1878
  6. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. — Горы-Горкі, 1927.
  7. Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны — Мінск, 1929.
  8. Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy)(англ.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Меданосныя расліны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Лекавыя расліны
Катэгорыя·Першакветныя
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Флора Паўночнай Афрыкі
Катэгорыя·Дэкаратыўныя расліны
Катэгорыя·Фарбавальныя расліны
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай