Крывацёк — выхад крыві за межы сасудзістага ручва ці сэрца ў навакольнае асяроддзе (вонкавы крывацёк), у поласць цела ці прасвет полага органа (унутраны крывацёк). Прыкладамі вонкавага крывацёку з’яўляюцца метрарагія (маткавае), мелена (кішэчнае), унутранага - гемаперыкард, гематоракс, гемаперытанеўм, гемартроз (адпаведна ў поласць сардэчнай сарочкі, у поласць плеўры, у брушную і сустаўную поласці).