wd wp Пошук:

Купяцічы

Купя́цічы[1] (трансліт.: Kupiacičy, руск.: Купятичи) — вёска ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці, каля р. Ясельда. Уваходзіць у склад Гарадзішчанскага сельсавета. Насельніцтва 906 жыхароў (2005). Знаходзіцца за 9 км на паўночны ўсход ад Пінска, 184 км ад Брэста, 13 км ад чыгуначнай станцыі Пінск на лініі ПінскЛунінец.

Гісторыя

У другой палове XV ст. сяло Пінскага княства, з 1470-х гадоў у ліку маёнткаў пінскай княгіні Марыі Сямёнавай і яе сына кн. Васіля Сямёнавіча. У 1492 і 1495 паводле дарчых грамат землі і людзей у сяле атрымалі баяры Пачапоўскія, Любельскія, Федка Цішкавіч, якому наследавалі Васіль Вядзюшка і яго зяць Міхаіл Барзабагаты. У гэты час згадваецца Багародзіцкая царква, якая атрымала тут дварышча. З 1500 — уласнасць князя Ф. І. Яраславіча, ад якога наданні атрымалі Багародзіцкая царква: дварышча «лес лору», «ез на Ясолде», «штогадовую грашовую даніну». У 1519 дварышча (Якунеўшчыну) атрымаў зямянін Рыгор Зенкавіч. У 1515 тры дварышчы атрымала пінская Фёдараўская праваслаўная царква. У 1524 гэтыя наданні пацвердзіў кароль Жыгімонт I Стары. З 1521 — у Пінскім старостве, у складзе маёнткаў каралевы Боны Сфорцы. У 1522 два дварышчы ў сяле атрымалі баяры пінскія Пархвяновічы.

Абраз «Звеставанне». Другая палова ХVІІІ ст.

У сярэдзіне XVI стагоддзя — сяло, цэнтр Купяціцкага войтаўства ў складзе гаспадарскага двара Ставецкага. З 1560-х — у Пінскім павеце Берасцейскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, дзяржаўная ўласнасць, цэнтр войтаўства. У 1568 прывілей на зямельную маёмасць тут атрымаў Рыгор Война. У 16281817 тут існаваў Купяціцкі Увядзенскі манастыр.

Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) апынуўся ў складзе Расійскай імперыі. З 1796 — у Пінскім павеце Мінскай губерні. У сярэдзіне XIX стагоддзя сяло, цэнтр сельскай грамады. У 1867 пабудавана Мікалаеўская царква, працавала народнае вучылішча. У 1886 — сяло ў Пінкавіцкай воласці.

У 19211939 у складзе міжваеннай Польшчы, вёска ў Купяціцкай гміне Пінскага павета Палескага ваяводства. З 1939 у Беларускай ССР. З 4 снежня 1939 у Пінскім павеце Пінскай вобласці, з 15 студзеня 1940 у Пінскім раёне. З 12 кастрычніка 1940 у Высакоўскім сельсавеце.

Перад вайной у вёсцы жыло 1100 чалавек у 240 дварах[2].

У Вялікую Айчынную вайну ў ліпені 1941 — ліпені 1944 акупаваная нямецкімі войскамі, якія ў сакавіку 1943 знішчылі 160 двароў, забілі 41 жыхара[2].

У 1940—1954 гадах у складзе Высокаўскага сельсавета, да 3 чэрвеня 1957 года — у складзе Пінкавіцкага сельсавета, пасля — у складзе Гарадзішчанскага сельсавета[3]. У 1972 цэнтр калгасу «Дружба народаў», 8-гадовая школа, бібліятэка, Дом культуры, 2 крамы.

Насельніцтва

Славутасці

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. 1 2 Купятичи (руск.)
  3. Решение Исполнительного комитета Брестского областного Совета народных депутатов от 3 июня 1957 г. № 344 О частичном изменении в административно-территориальном делении сельских Советов Брестского и Пинского районов и Домачевского поселкового Совета Брестского района
  4. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0303-0.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Гарадзішчанскі сельсавет (Пінскі раён)
Населеныя пункты паводле алфавіта
Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Артыкулы пра населеныя пункты Беларусі, створаныя аўтаматычна
Населеныя пункты Пінскага раёна
Купяцічы