wd wp Пошук:

Ясельда

Ясельда, Ясольда — рака ў Брэсцкай вобласці, левы прыток Прыпяці. Даўжыня 250 км. Вадазбор 7790 км. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 35,8 м³/с. Агульнае падзенне ракі 37,5 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,15 .

Назва

Назва Ясельды мае балцкае, яцвяжскае паходжанне і разам з іншымі гідронімамі, што сканчаюцца на -da (Голда, Грыўда, Нёўда, Сёгда, Саколда), адносіцца да рэгіёну нёманска-бужска-дняпроўскага водападзелу. Лінгвіст У. М. Тапароў выводзіў элемент -da з балцкага *uda «вада»[1]. Яшчэ раней, у 1923 годзе, такой кірунак тлумачэння гэтых рэгіянальных гідронімаў прапанаваў літоўскі мовазнавец К. Буга[2].

Асноўныя прытокі

Справа: Башта, канал Вінец, Аснежыцкі канал, Ласінцы, Мыш, Мерачанка. Злева: Цемра, Жыгулянка, Хатава, Агінскі канал.

На рацэ

Гарады: Бяроза. Вёскі: Моталь. Вадасховішчы: Сялец.

Агульнае

Веснавое разводдзе

Пачынаецца на вышыні 168,6 м над узроўнем мора, за 4 км на поўнач ад вёскі Клепачы Пружанскага раёна, у вярхоўі цячэ па Прыбужскай раўніне, далей па нізіне Прыпяцкага Палесся (па Бярозаўскім, Драгічынскім і Пінскім раёнах) праз Спораўскае возера. Вусце каля вёскі Качановічы Пінскага раёна. Ясельда ўваходзіць у водную сістэму, якая Агінскім каналам злучае басейн Прыпяці з басейнам Нёмана.

Веснавое разводдзе ў канцы сакавіка, доўжыцца да 1-й палавіны мая. Сярэдняя вышыня над межанным узроўнем ад 1,4 м у вярхоўі да 2,6 м у ніжнім цячэнні, найбольшая адпаведна 1,7 і 3,1 м. Замярзае рака ў пачатку снежня, крыгалом у канцы сакавіка. Веснавы ледаход працягваецца 2—3 сутак. Расход вады каля вёскі Сінін Пінскага раёна (53 км ад вусця) найбольшы 573 м/с (1958), найменшы 1,36 м³/с (1956).

Даліна невыразная, месцамі трапецападобная; яе шырыня 2—4 км, найбольшая 6—8 км. Пойма двухбаковая, у сярэднім цячэнні шырынёй 0,8—1,2 км, у ніжнім 1,5—6 км. Рэчышча ад вытоку на працягу 39,1 км, а таксама на тэрыторыі Бярозаўскага раёна ад аграгарадка Сялец да аграгарадка Стрыгінь на працягу 15 км каналізаванае.

На неканалізаваных участках рэчышча звілістае і моцназвілістае, яго шырыня 10—40 м, найбольшая 80 м (каля вёскі Купяцічы Пінскага раёна).

У басейне ракі вадасховішча Руднікі (Пружанскі раён)[3], Джыдзінне[4] (Іванаўскі раён).

Зноскі

  1. Топоров В. Н., Трубачев О. Н. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья.. — М., 1962. — С. 169—170.
  2. K. Būga. Jotvingių žemės upių vardų galūnė -da. // Tauta ir žodis. — 1923. — Т. 1. — С. 100.
  3. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 430. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).
  4. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6), ISBN 985-11-0035-8. — С. 95.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (30):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Рэкі Іванаўскага раёна
Катэгорыя·Рэкі Пінскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Артыкулы пра рэкі без даўжыні
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Прытокі Прыпяці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Рэкі Драгічынскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Рэкі Пружанскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Басейн Ясельды
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Рэкі Бярозаўскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта