wd wp Пошук:

Купяціцкі Увядзенскі манастыр

Купяціцкі Увядзенскі манастыр — праваслаўны манастыр, які існаваў у 16281817 у вёсцы Купяцічы.

Гісторыя

Заснаваны Апалоніяй Войнай з Валовічаў i Васілём Копцем як праваслаўны манастыр пры старадаўняй царкве Увядзення Багародзіцы ў храм. Яго святыняй быў абраз Маці Божай у выглядзе меднага крыжа-энкалпіёна, знойдзенага 15 лістапада 1182 (дата вылічана мітрапалітам кіеўскім Яўгенам Балхавіцінавым у 1-й палове 19 ст.) у Купяцічах, паводле царкоўнай легенды, пры дзівосных абставінах.

У сярэдзіне 17 ст. абраз перанесены ў Сафійскі сабор у Кіеве. Першыя манахі прыйшлі ў Купяціцкі манастыр у 1629 з Віленскага Свята-Духава манастыра. У 1740-я манастыр стаў уніяцкім. Пасля 1743 далучаны да Пінскага Богаяўленскага манастыра. У 1817 зачынены. Драўляныя будынкі не зберагліся.

Вядомыя жыхары

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Купяцічы
Катэгорыя·Артыкулы пра славутасці без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Манастыры паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Праваслаўныя манастыры Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Зніклі ў 1817 годзе
Катэгорыя·Колішнія манастыры Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра славутасці без ілюстрацый
Катэгорыя·Культавыя збудаванні Пінскага раёна