wd wp Пошук:

Крапіва пякучая

Крапіва пякучая, Крапіва-жыгучка[3] (Urtíca úrens) — аднагадовая травяністая расліна, від роду Крапіва (Urtica).

Назва

Жыгучка, стрэківа[4], крапіва, жыжка[5], джыгучка, жычкая крапіва[6], жгучка, крапіва вялікая[7], жыгучка[8].

Батанічнае апісанне

Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796
[Сцеблы](/Сцябло "Сцябло") прамыя, тупачатырохграневыя, барознавыя, з жорсткімі пякучымі валасінкамі, вышынёй 15-35 см.

Лісце супраціўнае, цёмна-зялёнае, дробнае, 2-6 см даўжынёй, авальнае або яйкападобнае, вострае, пільчатае, пакрытае пякучымі валасінкамі.

Расліна двухдомная. Кветкі дробныя, зялёныя, адзіночныя або ў суквеццях, пазухавыя, правільныя або няправільныя, тычынкавыя і песцікавыя, большай часткай з простым калякветнікам з трох лісточкаў. Кветкі сабраны ў коласападобнае суквецце, якое карацей або роўна па даўжыні хвосцікам лісця (у адрозненне ад крапівы двухдомнай, дзе яно даўжэй). Тычынак 6-12. Завязь ніжняя або паўніжняя, 4-6-гнёздавая, слупок адзін, лычык паасобны. Цвіце з мая да позняй восені.

Плод — сухая або сакавітая шматнасенная каробачка, зрэдку арэшак. Плоданасіць з чэрвеня.

Распаўсюджанне і экалогія

На тэрыторыі Расіі распаўсюджана паўсюдна, акрамя Крайняй Поўначы.

Расце на пустках, каля жылля, ля дарог, на агародах, каля платоў. Вялікіх зараснікаў не ўтварае, а фармуе невялікія курціны.

Нітрафільная расліна.

Таксанамія

Від Крапіва пякучая ўваходзіць у род Крапіва (Urtica) сямейства Крапіўныя (Urticaceae) парадку Ружакветныя (Rosales).

  яшчэ 8 семейств
(па Сістэме APG II)
  яшчэ каля 45—50 відаў
       
  парадак Ружакветныя     род Крапіва    
             
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Крапіўныя     від
Крапіва пякучая
           
  яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін
(па Сістэме APG II)
  яшчэ каля 60 родаў  
     

Значэнне і прымяненне

Urtica urens у культуры

Выкарыстоўваюцца лісце і маладыя сцеблы расліны. Па сваёй пажыўнай каштоўнасці яна пераўзыходзіць крапіву двухдомную. У фазе цвіцення ў ёй змяшчаецца 25 % бялку, 20,7 % вугляводаў, 2,8 % тлушчаў, 34,1 % клятчаткі, 11,4 % БЭВ, 26,7 % попелу, 2,7 % кальцыя, 4,5 % калія, 0,57 % фосфару, 0,63 % магнію, ад 150 да 370 мг вітаміна С і да 188,1 мг каратыну. Змяшчае таксама мурашыную кіслату, дубільныя рэчывы, вітаміны групы B і K.

Лісце выкарыстоўваецца так жа, як і лісце крапівы двухдомнай. Лісце ідзе для падрыхтоўкі супоў, салат, бацвіння, расольніка і ў якасці прыправаў[9].

У лекавых мэтах выкарыстоўваюцца, у асноўным, лісце і карані. Пры некаторых захворваннях і прафілактычна ўжываецца і сок, атрымоўваны з маладых сцеблаў і лісця.

Яшчэ грэчаскі лекар Дыяскарыд ведаў пра лячэбныя ўласцівасці гэтага віду. Ён ўжываў яе для лячэння мачакаменнай хваробы. У XVIII стагоддзі рускія медыкі з дапамогай крапівы лекавалі розныя пашкоджанні скуры, у тым ліку язвы.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 136. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Антонов А. А. О врачебных растениях, дикорастущих в Витебской губернии и употребляемых населением ее в домашней народной медицине. Витебск, 1888
  5. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
  6. З. Верас, Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. Вiльня, Субач 2, 1924
  7. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
  8. Анненков Н.(руск.) бел. Ботанический словарь, Спб, 1878
  9. Кучеров Е. В. Дикорастущие пищевые растения Башкирии и их использование. — Уфа: РИО Госкомиздата БССР, 1990. — С. 38—39.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Флора Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Крапіва
Катэгорыя·Флора Еўразіі