wd wp Пошук:

Крапіва двухдомная

Крапіва двухдомная[3][4] (Urtica dioica) — кветкавая травяністая расліна сямейства крапіўных. Пустазелле.

Назва

Крапіва двухдомная, крапіва[5][6][7], жгучка, крапіва вялікая[8].

Батанічнае апісанне

Шматгадовая расліна. Карэнішча паўзучае, галінастае. Сцябло прамое, лісце ўкрыта пякучымі валаскамі. Размнажаецца насеннем (да 1 тыс. з расліны) і вегетатыўна. Расце ў садах, агародах, каля жылля, на выганах, уздоўж агароджаў, на сметніках.

Таксанамія

Від Крапіва двухдомная ўваходзіць у род Крапіва (Urtica) сямейства Крапіўныя (Urticaceae) парадку Ружакветныя (Rosales).

  яшчэ 8 семейств
(па Сістэме APG II)
  яшчэ каля 45—50 відаў
       
  парадак Ружакветныя     род Крапіва    
             
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Крапіўныя     від
Крапіва двухдомная
           
  яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін
(па Сістэме APG II)
  яшчэ каля 60 родаў  
     

Значэнне і выкарыстанне

Валодае кроваспыняльным, процізапаленчым, мачагонным дзеяннем. Лісце крапівы з’яўляецца полівітаміннай сыравінай: мае ў сабе карацін, вітаміны C, K, B і інш.; уваходзіць у састаў розных страўнікавых, слабіцельных, полівітамінных збораў[9].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 136. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Назва Крапіва двухдомная згодна з Я. П. Шмярко, І. П. Мазан. Лекавыя расліны ў комплексным лячэнні. — Мн: Навука і тэхніка, 1989. — С. 388. — 399 с. — ISBN 5-343-00120-3.
  5. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
  6. З. Верас, Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. Вiльня, Субач 2, 1924
  7. Добровольский В. Н. Смоленский областной словарь. Смоленск, 1914
  8. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  9. Энцыклапедыя сельскага гаспадара. Мн., 1993.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Крапіва
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Травы