wd wp Пошук:

Мурашыная кіслата

Мурашы́ная кіслата́, метанавая кіслата — найпрасцейшая аднаасноўная карбонавая кіслата, НСООН.

У прыродзе прысутнічае ў ігліцы елкі, кары каліны звычайнай, крапіве, садавіне, едкіх выдзяленнях мурашак, пчаліным ядзе. У раслін сінтэзуецца з гліколевай кіслаты[1].

Уласцівасці

Бясколерная вадкасць з рэзкім пахам. Тэмпература плаўлення 8,4 °С, тэмпература кіпення 100,7 °C. Шчыльнасць 1,2196 г/см³. Змешваецца з вадой, дыэтылавым эфірам, этанолам. Не раствараецца ў аліфатычных вуглевадародах. Умерана раствараецца ў бензоле і талуоле. Найбольш моцная з аднаасноўных карбонавых кіслот з адкрытым ланцугом, выклікае апёкі скуры. Утварае солі і эфіры — фарміяты.

Пры награванні мурашыная кіслата раскладаецца з вылучэннем вуглякіслага газу і вадароду. Серная кіслата раскладае мурашыную кіслату на ваду і чадны газ (CO).

Атрыманне

Мурашыная кіслата ўтвараецца ў якасці пабочнага прадукта пры вадкафазным акісленні бутана і лёгкай бензінавай фракцыі ў вытворчасці воцатнай кіслаты. Каля 35 % ад агульнай колькасці сусветнай вытворчасці[2] мурашынай кіслаты атрымліваюць гідролізам фармаміду.

Выкарыстанне

Мурашыную кіслату выкарыстоўваюць ў якасці пратравы пры фарбаванні тэкстылю і паперы, апрацоўцы скуры, у мэтах дэзінфекцыі, пры вырабе пестыцыдаў, растваральнікаў, лекавых сродкаў, у якасці кансерванта ў харчовай прамысловасці (зарэгістравана пад пазначэннем E236).

Зноскі

  1. Биологический энциклопедический словарь / Гл. ред. М. С. Гиляров; Редкол.: А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др.. — 2-е изд., исправл.. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 385. — 864 с. — 150 600 экз. — ISBN 5-85270-002-9.(руск.)
  2. Муравьиная кислота // ХиМиК.ру (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Карбонавыя кіслоты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Харчовыя дабаўкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара