wd wp Пошук:

Мендэле Мойхер-Сфорым

Мендэле Мойхер-Сфорым (ідыш: מענדעלע מוכר ספרים — «Мендэле-Кніганоша», «Мендэле-гандляр кніжкамі», сапраўднае імя — Шолам-Янкеў (Шолам-Якаў) Бройдэ, па пашпарце Саламон Майсеевіч Абрамовіч, 21 снежня 1835 (2 студзеня 1836), Капыль, Мінская губерня, Расійская імперыя — 25 лістапада (8 снежня) 1917, Адэса, Расійская імперыя) — ​​выбітны яўрэйскі пісьменнік, лічыцца заснавальнікам сучаснай свецкай яўрэйскай літаратуры на мове ідыш. Класік літаратуры на ідышы і на іўрыце. Быў настаўнікам у Яўрэйскім казённым вучылішчы.

Пачатак творчасці

Мендэле выступаў з публіцыстычнымі артыкуламі аб выхаванні і пераклаў на іўрыт натуральную гісторыю прафесара Ленца. Неўзабаве ён прыйшоў да пераканання, што да народа трэба звяртацца на народнай мове, і пачаў пісаць амаль выключна на ідышы. Першы яго буйны твор — аповесць «Маленькі чалавечак», апублікаваная ў 1864 годзе.

Перыяд творчай спеласці

Велізарны поспех мела аповесць Мендэле «Кляча» (1873), дзе пад выглядам няшчаснай, хворай, усімі гнанай клячы намаляванае жыццё расійскага яўрэйства, што прыгнятаецца ўрадавымі мерамі. У аповядзе «Фішка Кульгавы» пададзена карціна грамадскага ладу жабракоў: яўрэйства, якое жыве з дня на дзень, не ведае раніцай, дзе яно правядзе ноч, якое не мае ніякіх пэўных заняткаў, ахарактарызавана як старая вялікая торба, часам парожняя, часам напоўненая то адным смеццем, то іншым. Самы знакаміты яго раман — «Падарожжа Беньяміна Трэцяга» (1878), лірыка-сатырычная фантасмагорыя па матывах сярэднявечнай яўрэйскай працы «Падарожжа Біньяміна з Тудэлы», якая нагадвае «Дон Кіхота» Сервантэса. На беларускую мову гэты твор пад назвай «Падарожжы Беньяміна III» у 2019 годзе пераклаў з іўрыта Павел Касцюкевіч, які трактуе свой пераклад як «антыкаланіяльны»[5].

Памяць

Адна з вуліц Капыля (вуліца Абрамовіча) названая ў гонар Мендэле Мойхер-Сфорыма[6]. На будынку капыльскага ўнівермага ў 2018 годзе адкрыта дошка ў памяць пра пісьменніка[6][7].

Зноскі

  1. 1 2 Faceted Application of Subject Terminology Праверана 7 мая 2020.
  2. Find a Grave — 1995. Праверана 29 жніўня 2019.
  3. Mendele Moykher-Sforim // Internet Speculative Fiction Database — 1995.
  4. Менделе Мойхер-Сфорим // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. https://belisrael.info/?p=21000
  6. 1 2 http://www.kopyl.by/?p=69682
  7. https://belisrael.info/?p=16579

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Пісьменнікі паводле алфавіта
Пахаваныя ў Адэсе
Шматмоўныя пісьменнікі
Памерлі 8 снежня
Пісьменнікі на ідыш
Асобы, вядомыя пад літаратурнымі псеўданімамі
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Памерлі ў 1917 годзе
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Асобы
Памерлі ў Адэсе
Пісьменнікі на іўрыце
Нарадзіліся ў Капылі
Нарадзіліся ў 1836 годзе
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Нарадзіліся 2 студзеня