wd wp Пошук:

Галіцка-Валынскі летапіс

Галіцка-Валынскі летапіс — трэцяя частка Іпацьеўскага летапісу, летапісны звод галіцка-валынскага паходжання (адсюль назва). Магчыма, што апошнія артыкулы, якія датычаць апошняй чвэрці 13 ст., пісаліся ў Турава-Пінскім княстве[1]. Звод ахоплівае падзеі ад пачатку да канца 13 ст. (дакладней, 1201—1292).

Летапіс удзяляе шмат увагі тагачасным падзеям у Панямонні: войнам з яцвягамі, літоўцамі, дамове групы літоўскіх князёў з валынянамі (1219) і пад.

Галіцка-Валынскі звод не меў уласнага падзелу на гадавыя запісы. Больш позняя разбіўка на гады аказалася недакладнай, і была выпраўлена М. Грушэўскім (1901).

Летапіс з’яўляецца самай каштоўнай першакрыніцай па дзяржаваўтварэнню ВКЛ, і адной з дзвюх асноўных першакрыніц на гэтую тэму (Гл. таксама: Лівонская старэйшая рыфмаваная хроніка).

Зноскі

  1. На думку Дз. Ліхачова, А. Насонава.

Крыніцы

Тэмы гэтай старонкі (1):
Летапісы