wd wp Пошук:

Яцвяжская мова

Яцвяжская мова, судоўская мова, судзінская мова, мова яцвягаў — адна з мёртвых балтыйскіх моў.

На ёй размаўлялі заходнебалцкія плямёны, што ў I — пач. II тыс. н.э. насялялі тэрыторыю паміж Нёманам і вярхоўямі ракі Нараў. Паступова выцеснена польскай, літоўскай і нямецкай мовамі. Блізкая да прускай мовы. Перастала існаваць у XVI ст., сляды захаваліся ў XVIII—XIX ст. у некаторых гаворках беларускай і літоўскай моў у выглядзе асобных запазычанняў.

Яцвяжская мова працяглы час вывучалася на аснове абмежаванага анамастычнага матэрыялу. У XX ст. выяўлены невялікі слоўнік, які вучоныя лічаць яцвяжскім. Ён уключае каля 240 лексічных адзінак з польскімі суадпаведнікамі, але не дае дастатковых звестак пра асаблівасці яцвяжскай мовы.

На думку большасці лінгвістаў, пры ўсіх цяжкасцях і лакунах у даследаванні яцвяжскай мовы гаворкі яцвягаў найбольш блізкія да гаворак балцкага племені прусаў, а таму аднесены да заходняй галіны балтыйскай групы індаеўрапейскай моўнай сям’і[2]. Паводле даследаванняў польскага лінгвіста Я. С. Атрэмбскага, мова яцвягаў — заходнебалцкая, якая таксама мела некаторыя асаблівасці, характэрныя для славянскіх моў[3][4].

Сувалкійская гаворка аўкштайцкага дыялекта літоўскай мовы, складзеная пад уплывам гаворак яцвягаў, ляжыць у аснове сучаснай літоўскай літаратурнай мовы[5]. Я. С. Атрэмбскі таксама адзначыў пэўны ўплыў мовы яцвягаў на польскую мову на ўсходзе сучаснай Польшчы — у прыватнасці, на мазавецкую гаворку[6].

Зноскі

  1. http://www.suduva.com/virdainas/+(англ.)
  2. Языки мира: Балтийские языки. — Москва, 2006. — С. 23, 26.
  3. Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 1. Мн., 2007. С. 214.
  4. Финно-угры и балты в эпоху средневековья… С. 411. Архівавана 21 верасня 2021.
  5. Зинкявичюс, З. Откуда родом литовцы… С. 100.
  6. Финно-угры и балты в эпоху средневековья… С. 413. Архівавана 21 верасня 2021.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Яцвягі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Мовы і дыялекты паводле алфавіта
Катэгорыя·Мёртвыя мовы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Балтыйскія мовы