wd wp Пошук:

Захар Кузьміч Магілеўчык

Захар Кузьміч Магіле́ўчык[1][2] (18 лютага 1895 — 6 студзеня 1975) — вучоны ў галіне гігіены і санітарыі, доктар медыцынскіх навук (1945), прафесар (1934), член-карэспандэнт Акадэміі медыцынскіх навук СССР (1953). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1949).

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Галоўчын Магілёўскага павета Магілёўская губерня (сучасны аграгарадок у Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі). Скончыў пачатковую школу ў 1907 годзе, двухкласнае вучылішча ў Бялынічах і ў 1914 годзе Магілёўскую фельчарскую школу[3]. Працаваў у розных паветах Магілёўскай губерні, быў прызваны ў армію. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі працаваў намеснікам старшыні сельсавета[3], быў мабілізаваны працаваць у проціэпідэмічных атрадах Магілёўскага губернскага аддзела аховы здароўя. У 1919 годзе накіраваны на вучобу Маскоўскі ўніверсітэт, медыцынскі факультэт якога скончыў у 1923 годзе. Прайшоў спецыялізацыю па гігіене і санітарыі ў Санітарна-гігіенічным інстытуце Наркамата аховы здароўя РСФСР[4]. З 1924 года працаваў павятовым санітарным ўрачом і намеснікам загадчыка аддзелам аховы здароўя ў Горацкім павеце, затым гарадскім санітарным урачом у Мінску. У 1925—1931 гадах у Наркамаце аховы здароўя БССР на пасадах намесніка загадчыка, пазней загадчыка санітарна-эпідэміялагічным аддзелам. Адначасова са снежня 1924 г. пачаў сваю працу ў Беларускім дзяржаўным універсітэце на пасадзе асістэнта, потым дацэнта кафедры гігіены медыцынскага факультэта. З 1931 года цалкам перайшоў працаваць у БДУ на пасадзе выконваючага абавязкі загадчыка кафедрай гігіены. У 1934 годзе З. К. Магілеўчык зацверджаны ў званні прафесара і абраны на пасаду загадчыка кафедрай гігіены Мінскага медыцынскага інстытута[4].

Член КПСС з 1942 года. У час Вялікай Айчыннай вайны ў 1941—1943 гадах З. К. Магілеўчык на пасадзе загадчыка кафедрай гігіены ў Іжэўскім медыцынскім інстытуце, кансультант па санітарным пытанням медсанчастак абаронных заводаў, ваенных шпіталяў і Наркамата аховы здароўя Удмурцкай АССР[4]. З чэрвеня 1943 года на пасадзе рэктара адноўленага ў Яраслаўлі Беларускага медыцынскага інстытута, якую займаў да 1953 года. З 1955 года на працягу 13 гадоў з’яўляўся галоўным рэдактарам часопіса «Здравоохранение Белорусии»[3].

Навуковая дзейнасць

З. К. Магілеўчыку належаць навуковыя працы па пытаннях гігіены, планіроўкі добраўпарадкаванні населеных пунктаў, жыллёва-камунальнай гігіене, санітарнай ахове прыродных рэсурсаў. Быў кансультантам праектаў генеральных планаў Мінска, Магілёва, Віцебска, Бабруйска, Гомеля і іншых населеных пунктаў БССР[4] (схемы размяшчэння ўстаноў медыцынскага абслугоўвання)[5]. З’яўляецца аўтарам больш за 120 навуковых прац. Пад яго кіраўніцтвам выканана 4 доктарскіх і 18 кандыдацкіх дысертацый.

Сярод апублікаванага:

Грамадская дзейнасць

Член Саюза архітэктараў СССР з 1934 года[5]. З. К. Магілеўчык быў старшынёй Беларускага навуковага таварыства гігіеністаў, членам праўлення Усесаюзнага навуковага таварыства гігіеністаў, Усесаюзнага і Беларускага навукова-тэхнічных таварыстваў гарадской гаспадаркі[4]. Уваходзіў у склад архітэктурнага савета Камітэта па справах будаўніцтва і архітэктуры Савета Міністраў СССР, прэзідыума Вучонага медыцынскага савета Міністэраства аховы здароўя БССР, Беларускага рэспубліканскага камітэта прафсаюзаў медыцынскіх работнікаў, рэдакцыйнай калегіі часопіса «Здравоохранение Белоруссии»[4]. Удзельнічаў у якасці сарэдактара раздзела «Гігіена» 2-а выдання «Большой медицинской энциклопедии»[4].

Абіраўся дэпутатам Яраслаўскага і Мінскага гарадскіх Саветаў[4].

Узнагароды

Памяць

Імем З. К. Магілеўчыка названыя вуліцы ў горадзе Бялынічы і аграгарадку Галоўчын[6]. На будынку Галоўчынскай сельскай урачэбнай амбулаторыі ўстаноўлена мемарыяльная дошка[6].

Зноскі

  1. БелЭн, 1999
  2. Беларусь, 1995
  3. 1 2 3 Магілёўская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна
  4. 1 2 3 4 5 6 7 8 Могилевчик Захар Кузьмич // РУП «Научно-практический центр гигиены» (руск.)
  5. 1 2 Могилевчик Захар Кузьмич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  6. 1 2 Кароткая краязнаўчая энцыклапедыя Галоўчынскай зямлі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (40):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 6 студзеня
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Дэпутаты Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Санітарныя ўрачы
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Дваццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1895 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі МДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бялыніцкім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 лютага
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Рэктары Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты АМН СССР
Катэгорыя·Выпускнікі медыцынскага факультэта МДУ
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выкладчыкі БДМУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Гігіеністы
Катэгорыя·Выдатнікі аховы здароўя Беларусі
Катэгорыя·Медыкі СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Магілёўскім павеце (Магілёўская губерня)
Катэгорыя·Памерлі ў 1975 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўную доблесць»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»