wd wp Пошук:

Кастрычніцкая рэвалюцыя

Кастрычніцкая рэвалюцыя, Вялікая Кастрычніцкая сацыялістычная рэвалюцыя, Кастрычніцкі пераварот — узброены дзяржаўны пераварот (рэвалюцыя), які адбыўся ў Расіі 25-26 кастрычніка (7-8 лістапада) 1917.

Мэты рэвалюцыі

Дэкларавалася

Перадгісторыя

Ва ўмовах татальнага эканамічнага і палітычнага крызісу, у якім знаходзілася Расійская дзяржава, скарыстаўшы няздольнасць дэмакратычных сіл сфарміраваць устойлівыя ўрадавыя структуры і вывесці краіну з крызісу, радыкальная партыя бальшавікоў змагла поўнасцю выкарыстаць дадзеную сітуацыю і ажыццявіць рэвалюцыю, якую самі называлі доўгі час дзяржаўным пераваротам. Гэтае паўстанне павінна было быць прымеркавана да 2-га Усерасійскага з’езда Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў, які павінен быў легімітызаваць юрыдычна новую сістэму ўлады. Крайне нізкі ўзровень прававой свядомасці расійскіх рабочых, сялян, салдатаў — сацыяльнай апоры бальшавікоў — дазволіў РСДРП (б) разгарнуць агітацыю за неадкладнае ажыццяўленне папулісцкіх лозунгаў «Мір — народам!», «Зямля — сялянам!», «Фабрыкі — рабочым!», «Права нацый на самавызначэнне!».

Рэвалюцыя

Штурм Зімняга палаца

25 кастрычніка (7 лістапада) 1917 ў Петраградзе бальшавікі ўзнялі ўзброенае паўстанне. Атрады рабочай чырвонай гвардыі і матросаў Балтыйскага флоту, пад кіраўніцтвам ВРК, зводзілі разведзеныя Керанскім масты, раззброівалі выстаўленыя урадам каравулы, бралі пад свой кантроль вакзалы, электрастанцыю, тэлефонную станцыю, тэлеграф і стратэгічна важныя кропкі Петраграда. Неўзабаве наступствы ўсяго гэтага адчуў Зімовы палац, у якім сядзелі чальцы Часовага ўрада на чале з Керанскім. Спроба народнага сацыяліста У. Б. Станкевіча, які камандаваў атрадам юнкераў, адбіць тэлефонную станцыю скончылася няўдала. На шляхах да Петраграда бальшавікі выставілі вайсковыя заслоны. Насустрач выкліканым урадам часткам былі пасланы агітатары, калі не ўдавалася ўтрымаць іх словамі, то ў ход пускалася зброя. Раніцай 25 кастрычніка пад кантролем Часовага ўрада застаўся толькі Зімовы палац.

У 10 гадзін раніцы 25 кастрычніка Ваенна-рэвалюцыйны камітэт выпусціў заклік «Да грамадзян Расіі!», дзе абвяшчаў пра звяржэнне Часовага ўрада.

У ноч з 25 на 26 кастрычніка Зімовы палац быў захоплены з другога штурму, а Часовы ўрад скінуты.

У той жа дзень (25 кастрычніка) адкрыўся II з’езд Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў, на якім прысутнічалі 649 дэлегатаў, у тым ліку 390 бальшавікоў. З’езд прыняў пастанову пра пераход улады ў краіне да саветаў, сфарміраваў урад на чале з У. Леніным, абраў Цэнтральны Выканаўчы Камітэт, прыняў першыя дэкрэты аб міры, аб зямлі.

Вынікі

У выніку Кастрычніцкай рэвалюцыі быў скінуты Часовы ўрад, а да ўлады прыйшоў урад, створаны II з’ездам Саветаў, большасць у якім незадоўга да перавароту атрымала партыя бальшавікоў — РСДРП(б).

У першых дэкрэтах аб міры і зямлі бальшавікі толькі на словах улічвалі настрой і пажаданні простага народа, пры гэтым абсалютна не лічыліся з тым, што рэалізацыя дадзеных законаў можа прывесці да расколу ў грамадстве. Гэта і выклікала ў выніку грамадзянскую вайну ў Расіі. Прыватная ўласнасць была выкаранена. Палітычная апазіцыя была знішчана. Улада ў краіне была засяроджаная ў руках партыі бальшавікоў. Рэлігійнасць і праваслаўе імкнуліся замяніць атэізмам і марксізмам-ленінізмам.

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Падзеі 7 лістапада
Канфлікты 1917 года
Артыкулы са спасылкамі на Вікіцытатнік
Кастрычніцкая рэвалюцыя
Дзяржаўныя перавароты ў Расіі і СССР
Лістапад 1917 года