wd wp Пошук:

Галоўчын

Гало́ўчын[1] (трансліт.: Haloŭčyn, руск.: Головчин) — аграгарадок у Беларусі, на рацэ Вабіч. Цэнтр сельсавета Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці. Насельніцтва 511 чал. (2010)[2]. Знаходзіцца за 18 км на паўночны ўсход ад Бялынічаў, за 26 км ад чыгуначнай станцыі Магілёў; на шашы Магілёў — Круглае.

Гісторыя

Некаторыя даследчыкі атаясамліваюць Галоўчын з старажытным горадам Галацічаск, які згадваецца ў «Аповесці мінулых часоў» пад 1071 г. Аднак гэтая версія не пацвярджаецца археалагічнымі даследаваннямі.

Упершыню Галоўчын згадваецца ў канцы XV ст. 3 1501 г. ім валодала жонка вялікага князя Аляксандра Алена, пазней — князі Галоўчынскія, Патоцкія, Пацы. У 1567 г. Галоўчын — цэнтр маёнтка ў Аршанскім павеце Віцебскага ваяводства. У 1573 годзе тут заснавалі касцёл. Пад 1583 г. паселішча згадваецца ў Баркулабаўскай хроніцы як сяло, з пачатку XVII ст. — мястэчка.

У часы Трынаццацігадовай вайны (16541667) у жніўні 1654 г. абаронцы Вялікага Княства Літоўскага на чале з гетманам вялікім Янушам Радзівілам злучыліся ў Галоўчыне з войскам гетмана польнага Вінцэнта Корвін-Гасеўскага. У Вялікую Паўночную вайну (17001721) 3 ліпеня 1708 г. каля мястэчка адбыўся бой паміж расійскімі і шведскімі войскамі, які скончыўся ўпэўненай перамогай апошніх. У 1654 і 1708 гг. захопнікі зруйнавалі Галоўчын. Станам на 1728 год у мястэчку было 107 двароў, дзейнічалі млын і сукнавальня.

Бітва пад Галоўчынам, 3 ліпеня 1708

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Галоўчын апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Магілёўскім павеце Магілёўскай губерні. Станам на 1785 год тут было 116 двароў, 2 царквы, млын, сукнавальня. Праз мястэчка праходзіў Віленскі паштовы тракт. На 1848 — 106 двароў, 2 драўляныя і 1 мураваная цэрквы. Працаваў бровар (8 работнікаў). На 1880 — 123 двары. Апрача земляробства, жыхары займаліся кушнерскім, кравецкім, шавецкім, кавальскім, стальмашным, сталярным і бандарным промысламі; рэгулярна праводзіліся 2 кірмашы. У 1883 годзе адкрылася школа. На 1909 — 201 двор; непадалёк існавалі аднайменныя фальварак і сядзіба. У Першую сусветную вайну ў лютым — кастрычніку 1918 г. мястэчка займалі нямецкія войскі.

Свята-Троіцкая царква

1 студзеня 1919 г. згодна з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі Галоўчын увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У сакавіку 1924 г. Галоўчын вярнулі БССР, дзе ён стаў цэнтрам сельсавета Бялыніцкага раёна. Статус паселішча панізілі да вёскі. У 1928 годзе дзейнічала сыраробная майстэрня. У 1930-я гг. пачатковую школу пераўтварылі ў 7-гадовую, дзейнічалі фельчарска-акушэрскі пункт, ветэрынарная лячэбніца, пошта, клуб. Станам на 1926 год у вёсцы было 290 двароў, на 1940 — 248. У Другую сусветную вайну з 2 ліпеня 1941 да 27 чэрвеня 1944 г. Галоўчын знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. У чэрвені 1944 г. захопнікі спалілі 178 двароў і загубілі 201 жыхара вёскі. На 1970 — 261 двор, на 1992 — 293.

Насельніцтва

Інфраструктура

У Галоўчыне працуюць сярэдняя і музычная школы, дашкольная ўстанова, дом культуры, бібліятэка.

Турыстычная інфармацыя

Славутасці

Страчаная спадчына

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  2. http://pop-stat.mashke.org/belarus-census/mahilouskaja.htm
  3. Галоўчын // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — 537 с., [8] к.: іл. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0. С. 458.
  4. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9), ISBN 985-11-0035-8. — С. 445.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Мястэчкі Віцебскага ваяводства
Катэгорыя·Артыкулы з праблемамі ў параметрах шаблонаў
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Галоўчынскі сельсавет
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Населеныя пункты Бялыніцкага раёна
Катэгорыя·Аграгарадкі Магілёўскай вобласці