wd wp Пошук:

Удмурція

Удмурцкая Рэспубліка (руск.: Удмуртская Республика, удм.: Удмурт Элькун), Удмурція (руск.: Удмуртия) — суб’ект Расійскай Федэрацыя. Плошча — 42,1 тыс. км², што складае 0,25 % агульнай плошчы Расійскай Федэрацыі. Мяжуе на захадзе і поўначы з Кіраўскай вобласцю, на ўсходзе — з Пермскім краем, на поўдні — з Башкартастанам і Татарстанам.

Насельніцтва — 1552,8 тыс. чал. (2005). Шчыльнасць насельніцтва: 36,9 чал./км², удзельная вага гарадскога насельніцтва: 69,4 %. Нацыянальны склад: рускія — 60,1 %, удмурты — 29,3 %, татары — 6,9 %, іншыя — 3,7 %. Сталіца — Іжэўск. Буйнейшыя гарады: Сарапул, Глазаў, Воткінск.

Геаграфія

рака Чапца пад г. Глазаў

Тэрыторыя рэспублікі — узгорыстая раўніна, паступова зніжацца з поўначы на поўдзень і з усходу на захад; значную частку раздзяляюць даліны рэк і яры. На поўначы — Верхнякамскае ўзвышша (вышыня да 330 м), на захадзе, у басейне р. Кільмезь, — забалочаная нізіна. У паўднёвай частцы Удмурціі невялікія Мажгінскае і Сарапульскае ўзвышша, падзеленыя р. Іж і яе прытокамі. Карысныя выкапні — нафта (радовішча Архангельскае, Чутырска-Кіенгопскае, Мішкінскае і інш.), торф, будматэрыялы (кварцавыя пяскі, гліны, вапнякі і інш.). Удмурція багатая на мінеральныя крыніцы (Варзі-Ятчы, Кізнер).

Клімат умерана кантынентальны. Зіма халодная, лета параўнальна цёплае. Сярэдняя тэмпература студзеня ад −15,5 °C на поўначы да −14,2 °C на поўдні, ліпеня адпаведна ад 17,5 да 19 °C. Ападкі (400—600 мм у год) па сезонах размяркоўваюцца нераўнамерна; вегетацыйны перыяд доўжыцца з канца красавіка да канца верасня (сума тэмператур 1700—2100 ° С).

Найбуйнейшая рака — Кама (выток знаходзіцца на паўночным усходзе рэспублікі). Астатнія рэкі належаць басейну Камы: Сіва, Іж, Чапца, Кільмезь і інш. На усходзе і паўднёвым усходзе Кама — важная суднаходная артэрыя, якая злучае Удмурцію з Заходнім Уралам, Паволжам і Цэнтрам.

Пераважаюць дзярнова-падзолістыя глебы сярэдняй і моцнай ступені ападзоленасці. На поўдні і паўднёвым усходзе — шэрыя лясныя глебы. На ўсходзе, поўдні і поўначы рэспублікі сустракаюцца астраўкі дзярнова-карбанатных глебаў; слабападзолістыя балотныя глебы — пераважна ў заходніх і паўночных раёнах; алювіяльныя — па далінах рэк.

Сімволіка

Зноскі

  1. Оценка численности постоянного населения на 1 января 2016 года и в среднем за 2015 год (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 27 сакавіка 2016. Праверана 27 сакавіка 2016.
  2. Валавы рэгіянальны прадукт па суб’ектах Расійскай Федэрацыі ў 1998-2014гг.(руск.)  (xls). Расстат.
  3. Глава Удмуртии Александр Волков сохранит название должности (нявызн.) (недаступная спасылка). Аргументы в Ижевске. Архівавана з першакрыніцы 10 лістапада 2016. Праверана 22 кастрычніка 2012.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Старонкі з некарэктным фарматаваннем у шаблонах
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Удмурція
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара