wd wp Пошук:

Дзмітрый Паўлавіч Бяляцкі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бяляцкі. Дзмітрый Паўлавіч Бяля́цкі (2 лістапада 1906, в. Пугляі, Аршанскі раён — 2 чэрвеня 1983) — беларускі гігіеніст і арганізатар аховы здароўя. Доктар медыцынскіх навук (1967), прафесар (1968). Заслужаны ўрач БССР (1967)[1].

Адукацыя

У 1926 годзе скончыў педагагічны тэхнікум[2], у 1933 — Мінскі медыцынскі інстытут. У 1948 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю, у 1967 годзе — доктарскую[2].

Біяграфія

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[1]. У 1937—1941 гг. галоўны дзяржаўны санітарны інспектар БССР, у 1943—1959 — намеснік міністра аховы здароўя БССР[1]. У 1945—1980 гг. загадчык кафедры сацыяльнай гігіены і арганізацыі аховы здароўя Мінскага медыцынскага інстытута.

Навуковая дзейнасць

Аўтар больш за 300 навуковых прац[2]. Работы па арганізацыі аховы здароўя, санітарна-эпідэмічнай справе, па гісторыі медыцыны[1].

Бібліяграфія

Узнагароды

Узнагароджаны 5 ордэнамі, у тым ліку 2 баявымі, медалямі, 5 Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР, граматамі іншых ведамстваў, значком «Выдатнік аховы здароўя СССР»[2].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Беляцкий Дмитрий Павлович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 54. — 737 с.
  2. 1 2 3 4 Беляцкий, Дмитрий Павлович(недаступная спасылка) (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі БДМУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1906 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1983 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Аршанскім раёне
Катэгорыя·Памерлі 2 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Горацкім павеце
Катэгорыя·Постаці беларускай аховы здароўя
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выкладчыкі БДМУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Заслужаныя ўрачы Беларускай ССР
Катэгорыя·Гігіеністы
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Галоўныя дзяржаўныя санітарныя ўрачы Беларусі