wd wp Пошук:

Алана Гебрэмарыям

Алана Тадэгэ Гебрэмарыям (нар. 7 сакавіка 1997, Мінск) — беларуская грамадская актывістка, палітычная зняволеная[1].

Біяграфія

З адзнакай скончыла фізіка-матэматычны клас гімназіі № 61 г. Мінска. Скончыла БДМУ па спецыяльнасці «Стаматалогія», падчас навучання займалася навуковай дзейнасцю. З 2018 года займаецца грамадскай дзейнасцю, мела досвед у кіраўніцтве арганізацыяй («Задзіночанне беларускіх студэнтаў») і каардынацыі праектаў. Менеджарка па працы з партнёрамі праекта UNI, ментарка на адукацыйнай праграме «Акадэмія студэнцкага лідарства»[2]. Актывістка «Моладзевага блока»[3]. Высоўвалася кандыдатам у дэпутаты на парламенцкіх выбарах 2019 года па Грушаўскай акрузе № 98 (Мінск) ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады і Моладзевага блоку[4][2].

Пасля масавых фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, жорсткіх разгону пратэстаў і катаванняў затрыманых увайшла ў асноўны склад Каардынацыйнай рады па стабілізацыі сітуацыі ў краіне і забеспячэнню трансферу ўлады. У кастрычніку былая кандыдатка ў прэзідэнты Святлана Ціханоўская прызначыла Гебрэмарыям сваёй прадстаўніцай па справах моладзі і студэнтаў[5].

Палітычны пераслед

Асноўны артыкул: Справа студэнтаў і выкладчыкаў ВНУ 12 лістапада 2020 года ў кватэрах Аланы Гебрэмарыям і шэрагу іншых актывістаў Задзіночання беларускіх студэнтаў адбыліся ператрусы, іх затрымалі і завезлі ў КДБ[6]. 13 лістапада стала вядома, што Алана знаходзіцца ў СІЗА КДБ па крымінальнай справе аб арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (частка 1 артыкула 342 КК Беларусі)[7].

Сумеснай заявай пятнаццаці арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хельсінскі камітэт, Беларускі ПЭН-цэнтр, 18 лістапада 2020 года была прызнана палітычнай зняволенай[1]. 7 снежня 2020 года шэфства над палітвязнем узяла Катарына Барлі(укр.) бел., дэпутатка Еўрапейскага парламента[8][9].

16 сакавіка 2021 года Следчым камітэтам Гебрэмарыям і іншым фігурантам справы студэнтаў і выкладчыкаў ВНУ былі прад’яўлены першыя абвінавачванні[10]. 16 ліпеня 2021 года суд Савецкага раёна Мінска (суддзя — Марына Фёдарава, ужо ўнесеная ў Чорны спіс Еўрасаюза 17 снежня 2020 года за шматлікія палітычна матываваныя прысуды, пракуроры: Анастасія Маліко, Раман Чабатароў) разам з іншымі фігурантамі справы асудзіў яе на 2 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі[11].

Знаходзілася ў жаночай калоніі Гомеля. Вызвалілася 30 лістапада 2022 года.

Асабістае жыццё

Не замужам.

Зноскі

  1. 1 2 Белорусский хельсинский комитет. Заявление протеста против наступления на ЗБС(руск.) . Беларускі Хельсінкскі камітэт (18 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 19 студзеня 2021.
  2. 1 2 Гебрэмарыям Алана Тадэгэ
  3. Ціханоўская прызначыла прадстаўніцу па справах моладзі і студэнтаў
  4. https://www.svaboda.org/a/30224103.html
  5. Ціханоўская прызначыла прадстаўніцу па справах моладзі і студэнтаў
  6. «Вясна»: прадстаўніца Ціханоўскай і актывісты ЗБС — у КДБ
  7. Член Координационного совета Алана Гебремариам стала подозреваемой по уголовному делу
  8. Katarina Barley and Thomas Waitz take over godparenthood for the students Alana Gebremariam and Ksenia Syramalot(англ.) . Libereco – Partnership for Human Rights (7 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 23 студзеня 2021. Праверана 11 верасня 2021.
  9. Еўрапейскія праваабаронцы заклікаюць спыніць рэпрэсіі супраць беларускіх студэнтаў (бел.) . Праваабарончы цэнтр «Вясна». Архівавана з першакрыніцы 20 ліпеня 2021. Праверана 11 верасня 2021.
  10. «Организовывали марши студентов». Следственный комитет назвал имена тех, кто проходит по «студенческому делу»(руск.) . Белсат (16 сакавіка 2021).
  11. Вынесены прысуд па “справе студэнтаў”: 11 фігурантам - па два з паловай гады калоніі, аднаму - два гады (бел.) . Праваабарончы цэнтр «Вясна» (16 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 27 кастрычніка 2021. Праверана 30 кастрычніка 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Каардынацыйнай рады
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Справа студэнтаў і выкладчыкаў ВНУ
Катэгорыя·Выпускнікі БДМУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Грамадскія дзеячы Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 сакавіка
Катэгорыя·Асобы, прызнаныя вязнямі сумлення праваабарончым цэнтрам «Вясна»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1997 годзе