wd wp Пошук:

Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт

Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт (БрДТУ) — вышэйшая навучальная ўстанова Брэста. Комплекс будынкаў БрДТУ (19651980) размешчаны па адрасе вул. Маскоўская, 267 і ўваходзіць у ансамбль мікрараёна Усход.

Гісторыя

Створаны 1 красавіка 1966 года. Ва ўніверсітэце падрыхтоўваюць працаўнікоў патэхнічных спецыяльнасцях: будаўнікі, архітэктары, інжынеры па інфармацыйных тэхналогіях, эканамiсты і інш.

2020—2021 гады

Асноўны артыкул: Пратэсты ў Беларусі (2020—2021) Рэктар Аляксандр Драган, які падтрымаў студэнтаў універсітэта падчас акцый пратэсту ў Беларусі, быў вызвалены ад займанай пасады 20 кастрычніка 2020 года[1]. Новым рэктарам быў прызначаны доктар тэхнічных навук, дацэнт Аляксандр Бахановіч[2].

28 кастрычніка 2020 года 9 студэнтаў будаўнічага факультэта і факультэта электронна-інфармацыйных сістэм былі адлічаны за т.зв. «парушэнне грамадскага парадку»[3]. Дакладная запіска пра адлічэнне студэнтаў была падпісана прарэктарам універсітэта Наталляй Ялавой[4]. Адна скарга на незаконнае адлічэнне дайшла да суда[5].

29 кастрычніка звольнілася юрысконсульт БрДТУ Вольга Аўдзяйчук, бо не хацела падпісваць загад аб адлічэнні студэнтаў, да якога ў жанчыны ўзніклі справядлівыя пытанні[6]. Начальніца юрыдычнага аддзела Таццяна Крывушчанка таксама сышла з пасады ў знак пратэсту супраць нелегітымнага загаду, як і некаторыя іншыя выкладчыкі ўніверсітэта[7].

Дзеянні кіраўніцтва ўніверсітэта былі асуджаныя на міжнародным узроўні[8][9]. 21 чэрвеня 2021 года рэктар Аляксандр Бахановіч, прызначаны на пасаду Аляксандрам Лукашэнкам, быў унесены ў спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС[10]. Паводле рашэння ЕС, Бахановіч «нясе адказнасць за рашэнне адміністрацыі ўніверсітэта адлічыць студэнтаў за ўдзел у мірных акцыях пратэсту», пастановы аб чым былі прыняты пасля закліку Лукашэнкі 27 кастрычніка 2020 года адлічаць студэнтаў універсітэтаў, якія ўдзельнічаюць у акцыях пратэсту і страйках, — рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці і падтрымку рэжыму Лукашэнкі[11].

Рэктары

Склад

Кафедры

Навучанне на факультэце забяспечваюць наступныя кафедры:

Зноскі

  1. После акции солидарности в БрГТУ девять студентов попали в список на отчисление(руск.)  (недаступная спасылка). TUT.BY (28 кастрычніка 2020). Архівавана з першакрыніцы 1 лістапада 2020. Праверана 28 кастрычніка 2020.
  2. Руководство(руск.)  (недаступная спасылка). БрГТУ. Архівавана з першакрыніцы 23 лістапада 2020. Праверана 24 студзеня 2021.
  3. Па ўсёй краіне звальняюць страйкоўцаў і адлічваюць студэнтаў (бел.) . Новы час (28 кастрычніка 2020). Праверана 28 кастрычніка 2020.
  4. Перова, Аня. Приказы на десятки человек и повестки в военкомат. Что сейчас происходит с отчислениями в вузах(руск.)  (недаступная спасылка). TUT.BY (29 кастрычніка 2020). Архівавана з першакрыніцы 1 лістапада 2020. Праверана 1 лістапада 2020.
  5. Служба информации «БГ» (2020-12-18). “«Отчислили за четыре пропущенных часа?»” (in ru). Брестская газета (51 (940)): 3.
  6. Юрысконсульт БрДТУ звольнілася, бо не хацела падпісваць загад аб адлічэнні студэнтаў (бел.) . Наша Ніва (29 кастрычніка 2020). Праверана 2 лістапада 2020.
  7. Как студентов БрГТУ отчисляли после акции солидарности(руск.)  // Брестская газета : газета. — 2020. — № 46 (935). — С. 6.
  8. As students protest, Belarusian universities aid regime crackdown(англ.) . Times Higher Education(укр.) бел. (2 кастрычніка 2020). Праверана 17 снежня 2020.
  9. 2020-10-20 Minsk State Linguistic University, Belarusian State University of Culture and Arts, Brest State Technical University(англ.) . Scholars at Risk(англ.) бел.. Праверана 17 снежня 2020.
  10. МГ/АА. Евросоюз утвердил новый пакет санкций против представителей Беларуси. Кто в списке?(руск.) . Белсат (21 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2021. Праверана 27 чэрвеня 2021.
  11. COUNCIL IMPLEMENTING REGULATION (EU) 2021/997 — EUR-Lex(англ.) бел., 21.06.2021
  12. Вучоныя Беларусі. Коршун, Леанард Іванавіч (кандыдат тэхнічных навук; механіка ; 1932—1995) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Універсітэты Брэста
Катэгорыя·1966 год у Брэсце
Катэгорыя·Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1966 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных