wd wp Пошук:

Legalize Belarus

Legalize Belarus — беларуская грамадзянская кампанія, якая накіравана на лібералізацыю наркатычныга заканадаўства Беларусі, а таксама асвету ў галіне ўжывання псіхаактыўных рэчываў[1][2].

Гісторыя кампаніі

Legalize Belarus узнікла ў 2017 годзе ў сувязі з чарговымі ўзмацненнямі жорсткасці рэгулявання абароту наркотыкаў. Аснову кампаніі склалі разнастайныя моладзевыя актывісты, у тым ліку з грамадскага руху «Дзея» і ініцыятывы «Students For Liberty Belarus»[3]. Разам з рухам «Матулі 328», які аб’яднаў бацькоў асуджаных па артыкуле 328 (Незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў) Крымінальнага Кодэкса, шэраг беларускіх актывістаў выступілі з прапановамі паслаблення антынаркатычнага заканадаўства і абвяшчэння амністыі па некаторых частках 328 артыкула.[4]

У межах кампаніі Legalize Belarus актывісты арганізоўвалі збор подпісаў па дэкрыміналізацыі каноплі[5], ладзілі падпісанне паштовак салідарнасці з асуджанымі па 328 артыкуле[6].

У 2017-2018 гадах актывісты зладзілі шэраг вулічных акцыяў. У лютым 2018, у межах мясцовых выбараў актывісты кампаніі зладзілі санкцыяваны пікет каля ўніверсама «Цэнтральнага»[7][8]. Тагачасная глава ЦВК Беларусі Лідзія Ярмошына ахарактарызавала правядзенне падобнай акцыі як выпіваючы выпадак, аднак ніякіх санкцый супраць арганізатараў прыменена не было. У красавіку 2018 году Legalize Belarus правялі пікет на плошчы Незалежнасці ў Мінску каля Дому Ураду Беларусі[9].

У 2019-м годзе актывісты Legalize Belarus праводзілі вялікі шэраг вулічных акцыяў. Вясной актывісты кампаніі ладзілі акцыю салідарнасці з пакаранымі за «экстрэмізм»[10] і разам з рухам «Матулі 328» патрабавалі рэформаў антынаркатычнага заканадаўства[11].

Падчас правядзення I Еўрапейскіх гульняў у 2019 годзе ў Мінску, Legalize Belarus дамаглося частковага дазволу на ўжыванне канабісу і амфетаміну для спартоўцаў-удзельнікаў спаборніцтваў.[12]

Актывісты Legalize Belarus падчас акцыі «Канапляныя Дзяды», лістапад 2019

Улетку 2019 года ў сусветны дзень «Support. Don’t Punish», які прысведчаны праблеме антынаркатычнага заканадаўства ў свеце, Legalize Belarus правялі фестываль, у межах якога прайшоў канцэрт, воркшопы, а таксама імправізаваны мітынг.[13]

У верасні 2019 года актывісты Legalize Belarus разам з калегамі з Задзіночання беларускіх студэнтаў, а таксама шэрагу іншых ініцыятываў, аб’ядналіся ў Моладзевы блок дзеля высоўвання ў Палату прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь[14]. Падчас парламенцкай кампаніі аб’яднаная кааліцыя прадставіла ўласны законапраект па дэкрыміналізацыі пэўнай колькасці псіхаактыўных рэчываў і адпаведных зменах у заканадаўства Беларусі[15]. Акрамя таго, актывістам руху ўдалося правесці шэраг вулічных мітынгаў і акцыяў[16][17][18]. Па выніках кампаніі ніводны з кандыдатаў Моладзевага блоку не быў абраны ў Парламент[19].

Пачынаючы з 2020 году і па сённяшні дзень, у сувязі з рэпрэсіямі супраць грамадзянскай супольнасці пасля пратэстаў, Legalize Belarus была вымушана спыніць сваю дзейнасць на тэрыторыі Беларусі. Цяпер арганізацыя займаецца асветай і маніторынгам навінаў у сферы наркапалітыцы і псіхаактыўных рэчываў.[1]

Прапановы Legalize Belarus

Legalize Belarus выступае за частковую дэкрыміналізацыю захоўвання і ўжывання шэрагу псіхаактыўных рэчываў. Па меркаванню Legalize Belarus, адказнасць за наяўнасць адносна невялікіх доз лёгкіх наркотыкаў мусіць быць перанесена ў Адміністратыўны кодэкс, а ў якасці мер пакарання павінны прызначацца штрафы, арышт да 15 сутак ці папраўчыя працы[3]. Дзеля гэтага прапануецца ўвесці тэрміны «нязначны» і «значны» памер наркотыкаў, якія дазволяць размежаваць адказнасць. Актывісты таксама прапаноўваюць прыбраць паняцце «захоўванне з мэтай збыту», якое дазваляе праваахоўнікам разглядаць любога спажыўца як распаўсюджвальніка.[20][21]

Дзейнасць

Дасягненні кампаніі

Крытыка кампаніі

У 2018 годзе Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя выступіла з крытыкай кампаніі. Па іх словах, Legaliza Belarus «дыскрэдытуе дэмакратычную апазіцыю і крыўдзіць пачуцці хрысціян краіны». Дадзеная рэакцыя выклікана пазіцыяй актывістаў кампаніі адносна легалізацыі наркатычных рэчываў, выкарыстаннем імі нацыянальных сімвалаў Беларусі і закрананне рэлігійнай тэматыкі падчас акцый, звязаных з традыцыйнымі беларускімі святамі.[32][33]

Пад асаблівую крытыку падпадае кампанія з боку дзяржаўных СМІ, якія заяўляюць, напрыклад, што Legalize Belarus і рух «Матулі-328» заклікаюць да парушэння дзеючага заканадаўства, поўнага скасавання пакарання па антынаркатычных артыкулах, прапагандуюць спажыванне наркотыкаў.[34][35][36]

Пераслед актывістаў

Актывісты Legalize Belarus неаднаразова падвяргаліся штрафам і затрыманням за іх дзейнасць. Так на пачатку 2018 года супраць удзельнікаў канапляных калядаў былі складзеныя пратаколы за парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах[37], за што 4 актывісты былі аштрафаваныя[38].

У красавіку 2018 года шэраг актывістаў былі затрыманыя за мітынг каля Дома Ўраду.[39]

У маі 2018 года сайт Legalize Belarus быў заблакіраваны Міністэрствам унутраных спраў[40]. У адказ на гэта, актывіст Legalize Belarus Пятро Маркелаў зладзіў віртуальны пікет з прапановай заблакіраваць сайт міністэрства[26], за што быў арыштаваны, але ў выніку не асуджаны.[27]

У верасні 2018 года на вечарыне, арганізаванай Legalize Belarus было затрымана 27 чалавек, у тым ліку актывісты Пятро Маркелаў, Станіслаў Шашок, Міхаіл Варанцоў, Ягор Віняцкі і іншыя.[41][42]

У 2019 годзе падчас парламенцкай кампаніі, затрыманню быў падвержаны Пятро Маркелаў, які на той момант з’яўляўся даверанай асобай кандыдата Станіслава Шашка[43]. У выніку, Маркелаў быў асуджаны на 14 содняў арышту[44].

У снежні 2019 года 15 дзён арышту атрымаў актывіст Legalize Belarus Станіслаў Шашок за ўдзел у антыінтэграцыйных пратэстах.[45]

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 Афіцыйны сайт Legalize Belarus — https://legalizebelarus.org/.
  2. Ці трэба дэкрыміналізаваць каноплі ў Беларусі?— Белсат  (Праверана 11 лістапада 2022). Архівавана 4 верасня 2022 года.
  3. 1 2 3 Пётр Маркелаў: Выпаліў касяк – сеў на 5-8 год. Гэта ненармальна — РАЦЫЯ  (Праверана 13 лістапада 2022).
  4. У Менску абмеркавалі магчымасьць легалізацыі марыхуаныp — Радыё Свабода  (Праверана 11 лістапада 2022). Архівавана 4 верасня 2022 года.
  5. 1 2 В Беларуси начали собирать подписи для легализации конопли — lovesun.by  (Праверана 11 лістапада 2022). Архівавана 26 кастрычніка 2022 года.
  6. 1 2 Віцебчукоў заклікаюць далучыцца да “Талакі салідарнасьці 328” — Рэгіянальны праваабарончы сайт «Віцебская Вясна»  (Праверана 11 лістапада 2022). Архівавана 4 верасня 2022 года.
  7. 1 2 “Садзяць за пыл”. В центре Минска прошел пикет за декриминализацию марихуаны — TUT.BY (недаступна). Доступ: Архівавана 17 лютага 2018 года.
  8. 1 2 Фотофакт. Под бело-красно-белым и красно-зеленым флагами в центре Минска прошел пикет за легализацию марихуаны(руск.)  // Белорусский Партизан : сайт. — 2018.
  9. 1 2 Акция за декриминализацию легких наркотиков в Минске длилась ровно минуту(руск.)  // Белорусский Партизан : сайт. — 2018.
  10. 1 2 Актывісты правялі ў лесе пікет з «экстрэмісцкімі» плякатамі. ФОТА (бел.) . Радыё Свабода.
  11. 1 2 У Мінску прайшоў санкцыянаваны мітынг за змякчэнне “наркатычнага” артыкула | Навіны Беларусі | euroradio.fm (бел.) . euroradio.fm.
  12. 1 2 На время Европейских игр иностранцам разрешили употреблять каннабис и амфетамин(руск.) . KYKY.ORG.
  13. 1 2 Дарья Спевак. В Минске молодежь отрывалась на концерте за личную свободу - Лайфстайл Onlíner(руск.) . Onlíner (27 чэрвеня 2019).
  14. 1 2 «На выбары ідзём не для піяру, а каб голас моладзі быў пачуты», — кандыдаты правялі прэс-канфэрэнцыю ў ба́ры (бел.) . Радыё Свабода.
  15. 1 2 «На выборы идем не для пиара, а чтобы голос молодежи был услышан», — кандидаты провели пресс-конференцию в баре(руск.) . Наша Ніва.
  16. 1 2 Пикет Молодёжного блока (нявызн.). dumka.me.
  17. 1 2 “Мы не памятаем”: как в Минске прошли “Конопляные деды” | Новости Беларуси | euroradio.fm(руск.) . euroradio.fm.
  18. 1 2 Белорусские студенты протестуют: их принуждают досрочно голосовать на выборах в парламент(руск.) . Настоящее Время.
  19. У Палату прадстаўнікоў не пусцілі ніводнага апазіцыянера. Прагноз «НН» спраўдзіўся на 96% (бел.) . Наша Ніва.
  20. “Моладзевы блок” ідзе ў парламент: “Гатовыя працаваць нават з БРСМ” | Навіны Беларусі | euroradio.fm (бел.) . euroradio.fm.
  21. Моладзевы Блок | Реформа наркополитики (нявызн.). moladzbel.org.
  22. Ці трэба дэкрыміналізаваць каноплі ў Беларусі? — БелСат  (Праверана 13 лістапада 2022)
  23. Legalize Belarus расказала ў Віцебску пра шкоду наркотыкаў і як яе зьнізіць — Віцебская Вясна  (Праверана 13 лістапада 2022).
  24. В Могилеве обсудят белорусскую «войну с наркотиками», легалайз и посмотрят фильм про каннабис — Могилёв Онлайн (недаступна). Доступ: Архівавана 14 чэрвеня 2019 года.
  25. У Мінску асудзілі трох актывістаў, якія «калядавалі» з каноплямі — Наша Ніва.  (Праверана 11 лістапада 2022). Архівавана 4 верасня 2022 года.
  26. 1 2 Пятро Маркелаў ля будынку МУС патрабаваў заблакаваць сайт МУС (бел.) . naviny.belsat.eu.
  27. 1 2 Актывіст правёў 74 гадзіны ў ізалятары за «фаташоп» (бел.) . Радыё Свабода.
  28. В Минске собрались сторонники легализации легких наркотиков (нявызн.), Белорусский Политринг (16.12.2018).
  29. Dashboard | HydraStats(англ.) . hydrastats.com.
  30. Названыя «Чэмпіёны грамадзянскай супольнасьці» 2017 году. Хто яны? — Радыё Свабода  (Праверана 11 лістапада 2022). Архівавана 4 верасня 2022 года.
  31. МУС: лёгкія часткі «наркатычнага» артыкула 328 могуць дэкрыміналізаваць — БелСат  (Праверана 13 лістапада 2022)
  32. В БХД возмущены кампанией Legalize Belarus(руск.) , Белорусский Политринг (26-02-2018).
  33. «Гэта абражае пачуцці хрысціян». БХД абурана «канапляным калядаваннем» (бел.) . Новы Час.
  34. Алена КРАСОВСКАЯ. Кто пытается вернуть страну в наркотический ад?(нявызн.) . www.sb.by (5 мая 2022).
  35. Движение Легалайз: Голливуд, наркобизнес, деньги из-за рубежа(нявызн.) .
  36. Белорусские оппозиционные активисты провели митинг за легализацию легких наркотиков(нявызн.) .
  37. “Канапляная каляда” не спадабалася міліцыі: на калядоўшчыкаў складаюць пратаколы (бел.) . spring96.org.
  38. АП. Суд аштрафаваў удзельнікаў «канаплянага калядаваньня» у Менску (нявызн.), Радыё Свабода . Праверана 11 лістапада 2022.
  39. У Менску пачалі затрымліваць удзельнікаў пікету за дэкрыміналізацыю марыхуаны? (бел.) . Радыё Свабода.
  40. На блакіроўцы сайта Legalize Belarus настаяла міліцыя | Навіны Беларусі | euroradio.fm (бел.) . euroradio.fm.
  41. Уначы спецназ у Мінску затрымаў 27 удзельнікаў руху за легалізацыю наркотыкаў (бел.) . Наша Ніва.
  42. Пад Менскам міліцыя «з аўтаматамі» разагнала вечарыну Legalize Belarus (бел.) . Радыё Свабода.
  43. REFORM.by. Наблюдателя, потребовавшего пересчитать голоса, задержали за хулиганство(нявызн.) . REFORM.by (17 лістапада 2019).
  44. Минчанина, который попросил пересчитать голоса на избирательном участке, арестовали на 14 суток(руск.) . KYKY.ORG.
  45. Активиста “Молодежного блока” Стаса Шашка осудили на 15 суток(руск.) . spring96.org.
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Арганізацыі, заснаваныя ў 2017 годзе
Катэгорыя·Наркакультура
Катэгорыя·Грамадскія арганізацыі Беларусі
Катэгорыя·Маладзёжныя арганізацыі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы