wd wp Пошук:

Другая чачэнская вайна

Другая Чачэнская вайна (афіцыйна называлася контртэрарыстычнай аперацыяй на Паўночным Каўказе (КТА)[2] — 10-гадовая вайна Расіі супраць Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя, што цягнулася са жніўня 1999 года да красавіка 2009-га і скончылася знішчэннем дэ-факта незалежнай чачэнскай дзяржаўнасці. Пачалася праз 10 дзён пасля заняцця Уладзімірам Пуціным пасады прэм’ер-міністра Расіі. Ён заявіў аб незаконнасці ўлады Аслана Масхадава (кіраўніка Ічкерыі) і чачэнскага парламента.

Паветраныя бамбардзіроўкі

6-8 верасня 1999 г. расійскія бамбардзіроўшчыкі ў ходзе паветраных налётаў на сёлы Ведзяно, Нажай-Юрт(англ.) бел. і Замай-Юрт(чач.) бел. (Нажай-Юртаўскі раён(англ.) бел.) забілі 26 мірных жыхароў[3]. 10 верасня лік ахвяр расійскіх паветраных бамбардзіровак дасягнуў 128 чалавек[4]. 23 верасня расійскія самалёты нанеслі ракетныя ўдары па грозненскім лётнішчы(англ.) бел. імя шэйха Мансура і пасёлку Долінскі(руск.) бел. (Грозненскі раён)[5]. 24 верасня ахвярамі расійскай бамбардзіроўкі складоў з палівам і тэлевізійных будынкаў у ваколіцах Грознага сталі 9 чалавек[6]. Агулам 23-30 верасня расійская авіяцыя зрабіла звыш 350 баявых налётаў на Чачэнскую Рэспубліку Ічкерыю, у тым ліку 30 верасня нанесла 20 ракетна-бомбавых удараў. За час расійскіх бамбардзіровак загінула 600 жыхароў краіны[7].

Пачатак наземнага ўварвання

30 верасня 1999 г. расійская бронетанкавая калона на 10 км заглыбілася на тэрыторыю Навурскага раёна(англ.) бел. Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя[8]. 5 кастрычніка расійскае войска захапіла паўночны бераг ракі Церак[9]. Расійскае лётнае войска працягвала панаваць у паветры праз адсутнасць у чачэнскага войска самалётаў. У выніку бамбардзіроўкі працягвалі гінуць і мірныя жыхары. На 11 кастрычніка ад пачатку расійскага ўварвання чачэнскае войска страціла каля 200 салдат забітымі[10]. 12 кастрычніка расійскія войскі працягнулі наступ вакол Грознага. 29 кастрычніка расійская авіяцыя абстраляла ля вёскі Шамі-Юрт(чач.) бел. (Ачхой-Мартанаўскі раён(англ.) бел.) канвой Чырвонага Крыжа, забіўшы 27 чалавек[11].

На 4 лістапада чачэнскае войска налічвала каля 22 тыс. салдат і мела на ўзбраенні 28 танкаў, 60 адзінак бронетэхнікі, некалькі рэактыўных сістэм залпавага агню (РСЗА) «Град» і 70 пераносных зенітных ракетных комплексаў (ЗРК) «Стынгер»[12]. 8 лістапада расійскае войска выпусціла 100 ракетаў па сёлах Бамут (Ачхой-Мартанаўскі раён), Ведзяно, Ітум-Кале, Сернаводская(чач.) бел. (Сунжанскі раён(англ.) бел.) і Шатой. Ад пачатку вайны загінулі каля 4 тыс. чалавек[13]. 11 лістапада расійскія войскі пачалі баі за Шаль (горада на паўднёвы-ўсход ад Грознага). Урэшце расійскія войскі пачалі здабываць гарады вакол Грознага. 12 лістапада расійскае войска захапіла Гудэрмес у выніку 2-тыднёвай аблогі[14]. 27-28 лістапада расійскія самалёты зрабілі звыш 100 баявых вылетаў. Расійская гарматніца таксама бамбардзіравала Грозны, забіўшы звыш 500 чалавек[15].

1 снежня расійскае войска атачыла Аргун і бамбіла каля 30 паселішчаў Ічкерыі, найбольш сяло Алхан-Юрт(чач.) бел. (Урус-Мартанаўскі раён) і гарады Аргун, Грозны і Урус-Мартан[16]. Затым расійскае войска захапіла Урус-Мартан і Аргун. 4 снежня расійскае войска захапіла Алхан-Юрт, дзе забіла 17 вяскоўцаў і разрабавала хаты[17]. Тады ж расійскія ваенныя аб’явілі, што яны акружылі Грозны, але наступ углыб горада не пачыналі. 15 снежня чачэнскае войска знішчыла на паўднёвым усходзе Грознага з процітанканкавай зброі 7 расійскіх танкаў і 8 бронетранспарцёраў разам з 115 салдатамі, якія ўварваліся з прадмесця Ханкала[18]. Таксама пры дапамозе гранатамётаў удалося адбіць напад расійскай бранятанкавай калоны на паўднёвым захадзе сталіцы[19]. 17 снежня расійскія парашутысты захапілі памежны шлях у Грузію. 20 снежня расійскае войска забіла 40 з 300 чачэнскіх салдат, якія спрабавалі прабіцца ў аточаны Грозны[20]. 28 снежня расійскія бамбардзіроўшчыкі, штурмавікі(англ.) бел. і агнявыя верталёты выканалі 53 вылеты[21]. На пачатак 2000 г. ад пачатку вайны загінулі 275 расійскіх салдат.

9 студзеня чачэнскае войска(англ.) бел. атачыла расійскі штаб у Аргуне. Расійская авіяцыя ажыццявіла 80 бамбардзіровак у гарах. У выніку нападу расійскіх 160-га палка і 138-ай матарызаванай пяхотнай брыгады(англ.) бел. (пас. Каменка(англ.) бел., Выбаргскі раён, Ленінградская вобласць) на сяло Дуба-Юрт(чач.) бел. (Шалінскі раён(англ.) бел.) страты расійскага войска дасягнулі 465 чалавек забітымі[22]. 10 студзеня чачэнскае войска атачыла Шалі, уступіла ў Гудэрмес і працягвала баі за Ачхой-Мартан, Грозны і Урус-Мартан[23], забіўшы за дзень 28 расійскіх салдат. 12 студзеня кіраўнік расійскага войска на Паўночным Каўказе генерал Віктар Казанцаў(англ.) бел. (нар. 1946; г.п. Коханава, Талачынскі раён, Віцебская вобласць) абвясціў аб накіраванні ўсіх чачэнскіх мужчын ва ўзросце ад 10 да 60 гадоў у канцэнтрацыйныя лагеры[24]. На 16 студзеня расійскае войска страціла 741 жаўнера забітымі[25]. 24 студзеня выкрылася згвалтаванне расійскімі салдатамі чачэнскіх жанчын у Алхан-Юрце, Грозным і Шалі. Ад пачатку вайны загінулі звыш 10 тыс. жыхароў і 900 расійскіх салдат, у тым ліку 529 ад пачатку месяца. 25 студзеня лік забітых расійскіх ваенных дасягнуў 1055, чачэнскіх — 400[26].

Штурм Грознага

26 снежня 1999 г. расійскае войска пачало ўварванне ў сталіцу з 4 бакоў, страціўшы 4 салдат[27]. На 2 студзеня 2000 г. за тыдзень штурму з Грознага ў шпіталь Маздоку (Паўночная Асеція) паступілі каля 200 цяжка параненых расійскіх салдат[28]. 3 студзеня чачэнскае войска выбіла расійскіх захопнікаў з заходняй часткі горада і адваявала Алхан-Юрт[29]. 5 студзеня чачэнскае войска вызваліла ўсходняе прадмесце Ханкала. На паўднёвым захадзе сталіцы паланілі 60 расійскіх салдат[30]. 6 студзеня чачэнскае войска прарвала расійскую аблогу на поўдні Грознага, утварыўшы калідор для выхаду ў горы[31]. 9 студзеня расійскае войска забіла ракетным ударам па галоўнай плошчы сталіцы 240 чалавек, якія сабраліся для атрымання грашовай дапамогі ў Рамадан[32].

18 студзеня расійскае войска аднавіла наступ з поўначы, захаду і ўсходу[33], у ходзе якога загінуў начальнік аддзела баявой падрыхтоўкі 58-ай расійскай арміі Міхаіл Малафееў(руск.) бел.[34]. 22-23 студзеня расійскае войска страціла 30 салдат забітымі. На 25 студзеня ад расійскіх бомбаў на ўсходзе сталіцы загінулі 3,5 тыс. чалавек[35]. 30 студзеня чачэнскае войска забіла 50 расійскіх салдат у цэнтры Грознага[36]. 31 студзеня расійскае войска забіла 9 чачэнскіх салдат і мера Грознага Лечу Дудаева(руск.) бел.[37]. 1 лютага загінулі кіраўнік штаба абароны Грознага Асланбек Ісмаілаў(руск.) бел. і генерал Хункарпаша Ісрапілаў[38]. Баі ў Грозным працягваліся да 2 лютага.

Баі ў гарах

Пасля заканчэння баёў за Грозны пачалося заваёўванне рускімі гор. Чачэнцы яшчэ не былі выбіты з Шатоя і Ведзено. Рускія гэта ўчынілі ў лютым 2000 года. Пасля гэтага, 29 лютага 2000 года расійскія ваенныя абвясцілі аб заканчэнні вайны. Неўзабаве чачэнскія войскі нанеслі шэраг удараў, якія сведчылі аб здольнасці да супраціву, нягледзячы на шэраг паражэнняў чачэнцаў (баі за Улускерт, Камсамольскае і да т. п.). Але з цягам часу адкрытыя баі сціхаюць. Чачэнцы ўсё больш пачынаюць займацца падрывамі і выбухамі на дарогах, дзяржаўных устаноў. Шэраг чачэнскіх сепаратыстаў, шукаючы ратунку, збягаюць у Грузію. Рускія патрабуюць ад уладаў Грузіі іх выдаць. З-за гэтага ціску чачэнскія ваенныя прарываюцца з баямі ў Чачню. Да 2009 года баявыя дзеянні паступова ў Чачні сціхаюць.

Дзмітрый Мядзведзеў сустракаецца з Аляксандрам Борнікавым па пытанні аб заканчэнні вайны ў Чачні

Апоўначы 16 красавіка 2009 года расійскі ўрад скасаваў на тэрыторыі Чачні надзвычайнае становішча, накіраванае супраць спробаў аднаўлення незалежнасці Ічкерыі[39]

Зноскі

  1. 8.12.2006, 12:29 Новыя доказы падтрымкі Аль-Каідай чачэнскіх баявікоў Архівавана 1 сакавіка 2013.
  2. Інтэрв’ю Уладзіміра Пуціна тэлеканалу ОРТ(недаступная спасылка) // Сайт Прэзідэнта Расіі, 15 студзеня 2000
  3. Сяржук Сокалаў-Воюш. Навіны 8 верасня 1999 (нявызн.). Радыё «Свабода» (8 верасня 1999). Праверана 15 верасня 2014.
  4. Віталь Тарас. Навіны 10 верасня 1999 (нявызн.). Радыё «Свабода» (10 верасня 1999). Праверана 15 верасня 2014.
  5. Кастусь Бандарук. Навіны 23 верасня 1999 (нявызн.). Радыё «Свабода» (23 верасня 1999). Праверана 15 верасня 2014.
  6. Кастусь Бандарук. Навіны 24 верасня 1999 (нявызн.). Радыё «Свабода» (24 верасня 1999). Праверана 15 верасня 2014.
  7. Віталь Цыганкоў. Навіны 30 верасня 1999 (нявызн.). Радыё «Свабода» (30 верасня 1999). Праверана 15 верасня 2014.
  8. Сяржук Сокалаў-Воюш. Навіны 1 кастрычніка 1999 (нявызн.). Радыё «Свабода» (1 кастрычніка 1999). Праверана 15 верасня 2014.
  9. Віталь Тарас. Навіны 07 кастрычніка 1999 (нявызн.). Радыё «Свабода» (7 кастрычніка 1999). Праверана 15 верасня 2014.
  10. Кастусь Бандарук. Навіны 11 кастрычніка 1999 (нявызн.). Радыё «Свабода» (11 кастрычніка 1999). Праверана 15 верасня 2014.
  11. Алена Ціхановіч. Навіны 03 лістапада 1999 (нявызн.). Радыё «Свабода» (3 лістапада 1999). Праверана 15 верасня 2014.
  12. Сяргей Навумчык. Навіны 04 лістапада 1999 (нявызн.). Радыё «Свабода» (4 лістапада 1999). Праверана 15 верасня 2014.
  13. Кастусь Бандарук. Навіны 08 лістапада 1999 (нявызн.). Радыё «Свабода» (8 лістапада 1999). Праверана 15 верасня 2014.
  14. Кастусь Бандарук. Навіны 22 лістапада 1999 (нявызн.). Радыё «Свабода» (22 лістапада 1999). Праверана 15 верасня 2014.
  15. Сяржук Сокалаў-Воюш. Навіны 29 лістапада 1999 (нявызн.). Радыё «Свабода» (29 лістапада 1999). Праверана 16 верасня 2014.
  16. Сяржук Сокалаў-Воюш. Навіны 02 снежня 1999 (нявызн.). Радыё «Свабода» (2 снежня 1999). Праверана 16 верасня 2014.
  17. Кастусь Бандарук. Навіны 23 снежня 1999 (нявызн.). Радыё «Свабода» (23 снежня 2014). Праверана 17 верасня 2014.
  18. Мікола Іваноў. Навіны 17 снежня 1999 (нявызн.). Радыё «Свабода» (17 снежня 2014). Праверана 17 верасня 2014.
  19. Віталь Тарас. Навіны 16 снежня 1999 (нявызн.). Радыё «Свабода» (16 снежня 2014). Праверана 17 верасня 2014.
  20. Кастусь Бандарук. Навіны 21 снежня 1999 (нявызн.). Радыё «Свабода» (21 снежня 2014). Праверана 17 верасня 2014.
  21. Вольга Караткевіч. Навіны 29 снежня 1999 (нявызн.). Радыё «Свабода» (29 снежня 2014). Праверана 17 верасня 2014.
  22. Віталь Тарас. Навіны 10 студзеня 2000 (нявызн.). Радыё «Свабода» (10 студзеня 2000). Праверана 18 верасня 2014.
  23. Кастусь Бандарук. Навіны 11 студзеня 2000 (нявызн.). Радыё «Свабода» (11 студзеня 2000). Праверана 18 верасня 2014.
  24. Мікола Іваноў. Навіны 12 студзеня 2000 (нявызн.). Радыё «Свабода» (12 студзеня 2000). Праверана 18 верасня 2014.
  25. Сяржук Сокалаў-Воюш. Навіны 18 студзеня 2000 (нявызн.). Радыё «Свабода» (18 студзеня 2000). Праверана 18 верасня 2014.
  26. Сяржук Сокалаў-Воюш. Навіны 26 студзеня 2000 (нявызн.). Радыё «Свабода» (26 студзеня 2000). Праверана 18 верасня 2014.
  27. Віталь Тарас. Навіны 27 снежня 1999 (нявызн.). Радыё «Свабода» (27 снежня 2014). Праверана 17 верасня 2014.
  28. Вольга Караткевіч. Навіны 03 студзеня 2000 (нявызн.). Радыё «Свабода» (3 студзеня 2000). Праверана 17 верасня 2014.
  29. Сяржук Сокалаў-Воюш. Навіны 04 студзеня 2000 (нявызн.). Радыё «Свабода» (4 студзеня 2000). Праверана 17 верасня 2014.
  30. Сяржук Сокалаў-Воюш. Навіны 05 студзеня 2000 (нявызн.). Радыё «Свабода» (5 студзеня 2000). Праверана 17 верасня 2014.
  31. Вольга Караткевіч. Навіны 06 студзеня 2000 (нявызн.). Радыё «Свабода» (6 студзеня 2000). Праверана 17 верасня 2014.
  32. Ягор Маёрчык. Навіны 27 студзеня 2000 (нявызн.). Радыё «Свабода» (27 студзеня 2000). Праверана 18 верасня 2014.
  33. Мікола Іваноў. Навіны 19 студзеня 2000 (нявызн.). Радыё «Свабода» (19 студзеня 2000). Праверана 18 верасня 2014.
  34. Сяржук Сокалаў-Воюш. Навіны 24 студзеня 2000 (нявызн.). Радыё «Свабода» (24 студзеня 2000). Праверана 18 верасня 2014.
  35. Вольга Караткевіч. Навіны 25 студзеня 2000 (нявызн.). Радыё «Свабода» (25 студзеня 2000). Праверана 18 верасня 2014.
  36. Кастусь Бандарук. Навіны 31 студзеня 2000 (нявызн.). Радыё «Свабода» (31 студзеня 2000). Праверана 18 верасня 2014.
  37. Вольга Караткевіч. Навіны 01 лютага 2000 (нявызн.). Радыё «Свабода» (1 лютага 2000). Праверана 18 верасня 2014.
  38. Сяргей Навумчык. Навіны 02 лютага 2000 (нявызн.). Радыё «Свабода» (2 лютага 2000). Праверана 18 верасня 2014.
  39. Вайна ў Чачні афіцыйна скончылася (нявызн.). Радыё «Свабода» (16 красавіка 2009). Праверана 8 мая 2014.(недаступная спасылка)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Войны Расіі
Вікіпедыя:Запыты на пераклад з рускай
Вікіпедыя:Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Другая чачэнская вайна
Контртэрарыстычныя аперацыі
Аперацыі расійскіх спецслужбаў
Чачэнскі канфлікт
Вайна супраць тэрарызму