wd wp Пошук:

Ракета

Ракета Пратон

Ракета (італ.: rocchetta змянш. ад італ.: rocca верацяно), кіроўны ці некіроўны лятальны апарат, які ажыццяўляе палёт пад уздзеяннем рэактыўнай сілы. Выкарыстоўваецца ў касманаўтыцы, навуковых даследаваннях, ваенных мэтах (гл. ракетная зброя).

Выкарыстанне

Вайcковыя мэты

Ракеты выкарыстоўваюцца як спосаб дастаўкі сродкаў паражэння да цэлі (гл. ракетная зброя). З-за невялікіх памераў і высокай хуткасці перамяшчэння, ракета даволі цяжкая цэль для перахопу. Для кіравання баявой ракетай не патрэбен пілот, і яна можа несці зарады вялікай разбуральнай моцы, у тым ліку ядзерныя. Сучасныя сістэмы саманавядзення і навігацыі даюць ракетам вялікую трапнасць і манеўранасць.

Ёсць шмат варыянтаў баявых ракет, якія адрозніваюцца мэтай выкарыстання (звыш малыя ракеты у вайсковай практыцы могуць быць сігнальнымі ці асвятляльнымі), далёкасцю лёту, месцам старту (самалёт, мабільная пускавая ўстаноўка, наземная шахта) і месцам паражэння цэлі (зямля, паветра, космас).

Мабільны комплекс «Топаль-М» з трохступеннай цвёрдапаліўнай міжкантынентальнай балістычнай ракетай РТ-2ПМ сабраны на шасі MZKT-79221

Для перахопу баявых ракет выкарыстоўваюць сістэмы супрацьракетнай абароны.

Касманаўтыка

гл. касманаўтыка

Навуковыя даследванні

Ракетамадэляванне і хатнія хобі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Зброя
Катэгорыя·Ракеты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з незавершанымі раздзеламі
Катэгорыя·Касманаўтыка