wd wp Пошук:

Вольга Караткевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Караткевіч. Вольга Караткевіч (8 ліпеня 1972[1] — 29 чэрвеня 2016) — журналіст Радыё Свабода (1996—2009), вядучы навуковы супрацоўнік навуковага аддзела Нацыянальнага парку «Нарачанскі».

Біяграфія

Скончыла філалагічны факультэт БДУ. У журналістыцы з 1994 года (тэлекампанія «ФІТ», праграма «Эканаміст»). Працавала на Радыё 101,2, дзе вяла праграму «Бізнес-актуаліі», у Беларускай службе Польскага Радыё, газеце «Наша Ніва», у 1996—2009 гадах на Радыё Свабода. Член Беларускай асацыяцыі журналістаў. Была каардынатарам аддзялення журналістыкі ў «Беларускім Калегіюме».

Пісала вершы і прозу на беларускай мове, перакладала з польскай і англійскай.

Вольга Караткевіч доўгі час пакутавала на рак. Да апошняга сачыла за беларускім жыццём і дапамагала грашыма праектам беларускага мастацтва[2].

Творы

Зноскі

  1. Вольга Караткевіч: успаміны калег і сяброў — Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода, 29.06.2016
  2. Памерла журналістка Вольга Караткевіч, Наша Ніва

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Члены Беларускай асацыяцыі журналістаў
Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі
Катэгорыя·Супрацоўнікі газеты «Наша Ніва» (1991)
Катэгорыя·Памерлі ў 2016 годзе
Катэгорыя·Памерлі 29 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 ліпеня
Катэгорыя·Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1972 годзе