wd wp Пошук:

Маздок

Маздок (руск.: Моздок) — горад (з 1785) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Маздоцкага раёна Паўночнай Асеціі. Насельніцтва 40,8 тыс. чал. (2005), другі па колькасці насельніцтва горад рэспублікі. Заснаваны ў 1759 годзе.

Горад размешчаны левым беразе ракі Церак, за 92 км ад Уладзікаўказа.

Прадпрыемствы харчовай прамысловасці: вінзавод, мясакамбінат, малочны завод, хлебазавод, півавараны завод. Лёгкая прамысловасць: гардзінная фабрыка. Цэлюлозна-папяровая прамысловасць: кардонная фабрыка. Цагельня. Чыгуначная станцыя.

Нацыянальны склад насельніцтва (2002): рускія — 62,73 %, асеціны — 7,66 %, армяне — 6,12 %, кумыкі — 4,55 %, чачэнцы — 4,25 %, кабардынцы — 3,16 %, карэйцы — 2,39 %.

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Колькасць насельніцтва Расійскай Федэрацыі па гарадах, пасёлках гарадскога тыпу і раёнах на 1 студзеня 2010 года (руск.)
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Гарады Паўночнай Асеціі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96