wd wp Пошук:

Бамбардзіроўшчык

Стратэгічны бамбардзіроўшчык ЗША B-2 Spirit

Бамбардзіроўшчык — баявы самалёт, прызначаны для паражэння наземных і марскіх аб’ектаў праціўніка бомбамі ці ракетамі. Першыя бамбардзіроўшчыкі створаны напярэдадні Першай сусветнай вайны, у Расіі першы бамбардзіроўшчык — «Ілья Мурамец(руск.) бел.» (1913). Найбольш тыповыя бамбардзіроўшчыкі на пачатку Другой сусветнай вайны: савецкі Пе-2, нямецкі Ю-87, англійскі «Галіфакс(руск.) бел.», амерыканскі «Ліберэйтар(руск.) бел.» і інш. Паводле канструкцыі сучасны бамбардзіроўшчык — суцэльнаметалічны манаплан (часам з крылом зменнай стрэлападобнасці), мае 2—8 рэактыўных рухавікоў. Палётная маса 35—227 т, хуткасць больш за 1000 км/гадз, далёкасць палёту без дазапраўкі да 18 тыс. км. Узбраенне: пушкі, да 20 ракет, бомбы да 23 т. Абсталяваны дапаможнымі сістэмамі і прыстасаваннямі для жыццезабеспячэння і выратавання экіпажа ў аварыйных умовах.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Бамбардзіроўшчыкі
Катэгорыя·Класіфікацыя самалётаў