wd wp Пошук:

Ачхой-Мартан

Ачхо́й-Марта́н (руск.: Ачхой-Мартан, чач.: Iашхой-Марта, ТIаьхьа-Марта) — вёска ў Расіі, цэнтр Ачхой-Мартанаўскага раёна Чачні.

Назва вёскі

Назва вёскі паходзіць ад ракі Ачхой й больш вялікай ракі Мартанга, дзе знаходзіцца большая частка вёскі.

Размяшчэнне

Ачхой-Мартан знаходзіцца на захад ад горада Грозны на адлегласці каля 50 км. Праз вёску цякуць рэкі Ачхой і Мартанга.

Мінулае

Час заснавання вёскі невядомы. Напэўна існавала ў XIX стагоддзі. У 1944 годзе з-за высялення чачэнцаў вёска была перайменаваная ў Навасельскае. Пасля аднаўлення ЧІАССР і вяртання чачэнцаў вёска ізноў займела старую назву Ачхой-Мартан.

Насельніцтва

Насельніцтва вёскі каля 21 600 чалавек. Асноўным народам з’яўляюцца чачэнцы.

Прамысловасць

У вёсцы займаюцца земляробствам. Гэта асноўны занятак жыхароў. Ёсць жывёлагадоўля.

Вядомыя ўраджэнцы вёскі

Зноскі

  1. https://web.archive.org/web/20170731141731/http://www.gks.ru/free_doc/doc_2017/bul_dr/mun_obr2017.rar Праверана 31 ліпеня 2017.
Тэмы гэтай старонкі (4):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты Чачні
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных