wd wp Пошук:

Коханава

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Коханава, значэнні.

Коханава[2] — гарадскі пасёлак у Талачынскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, цэнтр Коханаўскага сельсавета. За 24 км ад Талачына, 106 км ад Віцебска. Чыгуначная станцыя на лініі МінскОрша, аўтадарогамі звязаны з Оршай і Талачыном. Насельніцтва 4 192 чал. (2017)[3].

Гісторыя

Узнікла да сярэдзіны XV ст. на тэрыторыі Друцкага княства, уваходзіла ў склад удзела князя Васіля Краснага з роду друцкіх князёў. Потым ва ўладанні яго сына князя Івана Краснага-Друцкага. Пасля згасання роду Красных-Друцкіх, перайшло іх родзічу князю Васілю Юр’евічу Друцкаму-Талачынскаму. Упершыню згадваецца ў 1551 годзе як сяло Коханава ў спрэчцы спадкаемцаў князя Васіля Талачынскага. З 1565—1566 гадах Коханава ўваходзіла ў склад Аршанскага павета Віцебскага ваяводства ВКЛ. Належала Гарнастаям (з 1551), Сапегам (з 1554). У 1624 годзе мястэчка маёнтка Стараселле, 235 валок зямлі. З 1772 года ў складзе Расійскай імперыі, мястэчка Копыскага, потым Аршанскага паветаў, з 1802 года Магілёўскай губерні, цэнтр воласці з 1861 года.

У 1785 годзе ў Коханаве налічвалася 57 двароў, 324 жыхары. У 1870-я побач з мястэчкам (4 км) пабудавана чыгуначная станцыя Коханава на Смаленска—Брэсцкім участку Маскоўска—Брэсцкай чыгункі. У 1886 г. у мястэчку знаходзіліся царква, яўрэйская школа, народнае вучылішча (з 1868), бальніца (з 1870), паштовая станцыя, млын, 4 лаўкі.

У пачатку 20 ст. было каля 1200 жыхароў. 3 26.4.1919 г. Коханава — вёска, цэнтр аднайменнай воласці Гомельскай, з 18.11.1920 г. Віцебскай губерняў, з 15.2.1923 г. — цэнтр Вяліка-Коханаўскай воласці, з 3.3.1924 г. — у БССР, з 17.7.1924 г. — цэнтр Коханаўскага раёна Аршанскай акругі (да 26.7.1930), з 15.7.1935 да 27.9.1938 г. — мястэчка, з 8.7.1931 г. — у складзе Талачынскага раёна, з 20.2.1938 г. у Віцебскай вобласці. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 да 28.6.1944 г. акупавана немцамі. 3 9.9.1946 г. — цэнтр адноўленага Коханаўскага раёна, з 19.2.1947 г. — гарадскі пасёлак, з 17.12.1956 г. — у Талачынскім раёне.

Насельніцтва

Эканоміка

Працуе ільнозавод, лясніцтва, ВА «Будіндустрыя», 7 магазінаў, кафэ. Чыгуначная станцыя, аддзяленне сувязі.

Культура

У пасёлку працуе бібліятэка, сярэдняя школа, сельскае прафесійна-тэхнічнае вучылішча.

Славутасці

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Зноскі

  1. Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  3. 1 2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  4. Беларусь, 1995
  5. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Коханаўскі сельсавет
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Коханава
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты Талачынскага раёна
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных