У́цеўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Добрушскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Уць.
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Чырванабудскага раёна Гомельскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Церахоўскага раёна. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Церахоўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Добрушскага раёна. 8 снежня 1966 года да сельсавета далучана частка скасаванага Гардуноўскага сельсавета (вёска Гардуны і пасёлак Іванполле)[1].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1498 чалавек[2], з іх 95,5 % — беларусы, 3,0 % — рускія, 0,9 % — украінцы[3].