wd wp Пошук:

Маркавіцкі сельсавет

Ма́ркавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Маркавічы.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Насовіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Церахоўскага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Гадзічаўскага і Рагі-Ілецкага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Церахоўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Паддабранскага сельсавета[1]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Добрушскага раёна, з 18 студзеня 1965 года ў складзе Гомельскага раёна. 19 чэрвеня 2008 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Глыбоцкага сельсавета (2 населеныя пункты: вёска Глыбоцкае і пасёлак Зімні)[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1602 чалавекі[3], з іх 92,4 % — беларусы, 4,2 % — рускія, 3,1 % — украінцы[4].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 19 июня 2008 г. № 147 Об упразднении Глыбоцкого, Телешевского сельсоветов и изменении границ Марковичского, Тереничского сельсоветов Гомельского района
  3. Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года (руск.)
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года(руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Церахоўскага раёна
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Насовіцкага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Добрушскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Маркавіцкі сельсавет