Старазакру́жскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Старое Закружжа.
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Веткаўскага раёна Гомельскай акругі БССР. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Новазакружскага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Веткаўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. З 17 снежня 1956 года сельсавет у складзе Добрушскага раёна. З 6 студзеня 1965 года сельсавет, за выключэннем вёскі Марозаўка, пасёлкаў Кашуба і Пянное, у складзе адноўленага Веткаўскага раёна[1]. У 1965 годзе ў склад Кругоўскага сельсавета Добрушскага раёна перададзены пасёлак Чырвоны Лог[2]. 28 студзеня 1991 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Барталамееўскага сельсавета.