wd wp Пошук:

Ціхан Якаўлевіч Кісялёў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кісялёў.

Ці́хан Я́каўлевіч Кісялё́ў (30 ліпеня (12 жніўня) 1917, в. Агародня Дабрушанскай воласці, Гомельскі павет[1] — 11 студзеня 1983[1], Мінск) — дзяржаўны і партыйны дзеяч БССР.[2]

Біяграфія

Беларус. З 1936 г. знаходзіўся на выкладчыцкай працы, працаваў дырэктарам школы. Член УКП(б) з 1940 года. Скончыў Гомельскі педагагічны інстытут (1941)[1]. Падчас 2-й сусветнай вайны, з 1944 года на партыйнай рабоце ў Сталінградскай вобласці[2]. Скончыў ВПШ пры ЦК УКП(б) (1946)[1]. У 1948—1952 гг. на працы ў апараце ЦК КП(б)Б, з 1952 года — першы сакратар Брэсцкага абкама, з 1955 — сакратар, другі сакратар ЦК КПБ. У 1959—1978 Старшыня Савета Міністраў БССР. У 1978—1980, пасля адстаўкі К. Мазурава, намеснік Старшыні Савета Міністраў СССР. Кандыдат у члены Палітбюро ЦК з 21 кастрычніка 1980 года. З 1980 года, пасля смерці П. Машэрава, першы сакратар ЦК КПБ.

Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР IV—X скліканняў[1][2]. Член ЦК КПСС у 1961—1983 гадах[3].

Сям’я

Жонка Ніна Фёдараўна Лапіцкая, дачкі Людміла і Ангеліна, унукі Ірына і Ціхан.

Узнагароды

Памяць

Яго імём названы вуліцы ў Мінску, Гомелі. У Мінску на доме № 4 па Бранявым завулку ў 1983 годзе ўстаноўлена мемарыяльная дошка (сілумін; скульпт. У. Лятун)[4].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 Киселев Тихон Яковлевич // Известия ЦК КПСС…
  2. 1 2 3 4 Киселёв Тихон // История Беларуси: …
  3. Беларусь, 1995
  4. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (32):
Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 4 склікання
Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Сакратары ЦК КПБ
Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 10 склікання
Памерлі ў 1983 годзе
Члены ЦК КПБ
Памерлі 11 студзеня
Кандыдаты ў члены ПБ ЦК КПСС
Нарадзіліся ў Гомельскім павеце
Першыя сакратары Брэсцкага абкама КП Беларусі
Кавалеры ордэна Леніна
Нарадзіліся 12 жніўня
Старшыні Савета Міністраў БССР
Выпускнікі Вышэйшай партыйнай школы пры ЦК КПСС
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 7 склікання
Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 9 склікання
Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Асобы
Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 8 склікання
Нарадзіліся ў 1917 годзе
Члены бюро ЦК КПБ
Выпускнікі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Члены ЦК КПСС
Другія сакратары ЦК КПБ
Першыя сакратары ЦК КПБ
Нарадзіліся ў Добрушскім раёне
Вікіпедыя:Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 6 склікання
Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Героі Сацыялістычнай Працы
Памерлі ў Мінску